16 сакавіка
16 сакавіка — 75-ы (76-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← сакавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 |
Падзеі
правіць- 1707: Праз аб’яднанне каралеўстваў Англіі і Шатландыі была створаная Вялікабрытанія.
- 1813: Прусія аб’явіла вайну Напалеону.
- 1815: Вілем I становіцца каралём Нідэрландаў.
- 1926: Першы пуск вадкапаліўнай ракеты.
- 1942: Першы пуск балістычнай ракеты (Фау-2, пуск няўдалы).
- 1954: Заснавана Англа-беларускае таварыства.
- 1968: Масавае забойства ў Сангмі здзейснена ў час В’етнамскай вайны салдатамі Арміі ЗША.
- 2005: Ізраіль перадае горад Іерыхон пад кантроль палесцінскіх уладаў.
Нарадзіліся
правіць- 1621: Георг Ноймарк, нямецкі паэт і кампазітар
- 1751: Джэймс Мэдзісан, чацвёрты прэзідэнт ЗША (пам. 1836)
- 1771: Антуан-Жан Гро, французскі мастак
- 1774: Мэцью Фліндэрс, англійскі даследчык Аўстраліі
- 1789: Георг Ом, нямецкі фізік (пам. 7.7.1854)
- 1839: Сюлі-Прудом, французскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 7.9.1907)
- 1865: Аспазія (паэтэса)
- 1890: Саламон Міхоэлс, тэатральны акцёр і рэжысёр (пам. 1948)
- 1892: Сэсар Вальеха, перуанскі празаік, паэт (пам. 15.4.1938)
- 1915: Куніхіка Кадайра, японскі матэматык
- 1918: Алда ван Эйк, нідэрландскі архітэктар
- 1927: Уладзімір Камароў, лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза (пам. 24.4.1967)
- 1940: Бернарда Берталучы, італьянскі кінарэжысёр
- 1953: Рычард Столман, заснавальнік руху свабоднага праграмнага забеспячэння
- 1956: Эвелін Відмер-Шлумпф, прэзідэнт Швейцарыі
- 1964: Уладзімір Давыдоўскі, беларускі музыка, літаратар і журналіст
Памерлі
правіць- 37: Тыберый, імператар рымскі
- 455: Валентыніян III, рымскі імператар
- 1677: Эварыста Баскеніс, італьянскі мастак
- 1736: Джавані Батыста Пергалезі, італьянскі кампазітар
- 1914: Шарль Альбер Гоба, швейцарскі юрыст і палітык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 21.5.1843)
- 1928: Міхаіл Гурын-Маразоўскі, беларускі палітык (нар. 1891)
- 1940: Сельма Лагерлёф, шведская пісьменніца (нар. 20.11.1858)
- 1961: Вацлаў Таліх, чэшскі дырыжор і скрыпач, педагог (нар. 28.5.1883)
- 1970: Тамі Тэрэл, амерыканская спявачка
- 1985: Роджэр Сешнс, амерыканскі кампазітар
- 2000: Павел Пруднікаў. беларускі пісьменнік (нар. 14.7.1911)
- 2007: Жан Лемааль, французскі жывапісец