Штат
Штат (ад ням.: Staat «дзяржава») — у шэрагу федэратыўных дзяржаў назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія маюць пэўны ўзровень суверэнітэту. Прававы і юрыдычны статус штата, а таксама аб'ём і ўзровень кампетэнцыі яго ўладаў вызначаюцца канстытуцыяй саюза. Акрамя таго, у некаторых краінах штаты маюць уласныя канстытуцыі.
На чале штата стаіць губернатар, які абіраецца насельніцтвам ці прызначаны як глава дзяржавы-члена федэратыўнай дзяржавы ці як глава адміністрацыйнай адзінкі ўнітарнай дзяржавы.
Кожны штат мае сваіх прадстаўнікоў у верхняй палаце парламента краіны, іх колькасць вызначаецца заканадаўствам — яно можа залежаць ад колькасці насельніцтва штата (Індыя), або кожны штат мае аднолькавую колькасць прадстаўнікоў у парламенце (ЗША, Бразілія).
Спіс дзяржаў, у складзе якіх маюцца штаты
правіцьКраіна | Кол-ць штатаў | Самы вялікі штат | Самы маленькі штат | Самы многанаселены штат | Самы маланаселены штат |
---|---|---|---|---|---|
Аўстралія | 6 штатаў | Заходняя Аўстралія (2 645 615) | Тасманія (90 758) | Новы Паўднёвы Уэльс (7 099 700) | Тасманія (502 600) |
Бразілія | 26 штатаў | Амазонас (1 570 745) | Сержыпі (21 910) | Сан-Паўлу (40 442 795) | Рарайма (451 227) |
Венесуэла | 23 штаты | Балівар (240 528) | Нуэва-Эспарта (1 150) | Суліс (3 620 200) | Амасонас (142 200) |
Індыя | 28 штатаў | Раджастхан (342 236) | Гоа (3702) | Утар-Прадэш (190 891 000) | Сікім (540 493) |
Малайзія | 13 штатаў | Саравак (124 450) | Перліс (821) | Селангор (5 411 324) | Перліс (227 025) |
Мексіка | 31 штат | Чыўаўа (244 938) | Таскала (4016) | Мехіка (15 175 862) | Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія (424 041) |
Мікранезія | 4 штаты | Панпеі (346) | Кусаіе (110) | Чуўк (53 595) | Кусаіе (7 686) |
Нігерыя | 36 штатаў | Нігер (76 363) | Лагас (3 475) | Кана (13 383 682) | Эбаньі (1 739 136) |
Судан | 15 штатаў | Паўночны штат (348 765) | Эль-Гезіра (27 549) | Хартум (7 152 102) | Паўночны штат (833 743) |
ЗША | 50 штатаў | Аляска (1 717 854) | Род-Айленд (4 005) | Каліфорнія (37 253 956) | Ваёмінг (532 668) |
Паўднёвы Судан | 10 штатаў | Джонглій (122 479) | Цэнтральная Экваторыя (22 956) | Заходняя Экваторыя (1 731 341) | Усходняя Экваторыя (225 872) |