Стаўрапаль
Ста́ўрапаль[2] (руск.: Ставрополь) — горад (з 1785 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Стаўрапольскага края. Насельніцтва 412 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1777 годзе. Размешчаны на ўзгорках і распадках у цэнтральнай частцы Перадкаўказзя на Стаўрапольскім узвышшы, у вярхоўях ракі Ташла (басейн Усходняга Маныча), за 1621 км на поўдзень ад Масквы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прамысловасць
правіцьАсноўнае месца ў структуры прамысловай вытворчасці Стаўрапаля займае машынабудаванне. Вялікую ролю адыгрывае таксама вытворчасць радыёэлектроннай апаратуры, камплектуючых для аўтамабіляў, зарадных прылад, сістэм кіравання суднаў, сістэм абароны ад электрахімічнай карозіі, вымяральных прылад, лічыльнікаў электрычнай энергіі. Вытворчасць харчовай прадукцыі ў вартасным выразе складае 35 % у структуры агульнага аб’ёму прамысловай прадукцыі — розныя прадукты харчавання: каўбасныя вырабы, кансервы, мука, сыры, алей, масла, піва, алкагольныя і безалкагольныя напоі. Выпускаюцца таксама прадукты хіміі і высокіх тэхналогій.
Гарады-пабрацімы
правіць- Астрахань, Расія (1998)
- Безье, Францыя (1982)[3]
- Дэ-Мойн, ЗША (27 ліпеня 1992)[4]
- Ерэван, Арменія (2013)[5]
- Карс, Турцыя
- Махачкала, Расія (20 студзеня 2011)[6]
- Омск, Расія (21 верасня 2013)[6][7]
- Пазарджык, Балгарыя (1969)[8]
- Паўднёва-ўсходняя адміністрацыйная акруга, Расія (9 красавіка 2010)[6]
- Тэмука[d], Чылі
- Уладзікаўказ, Расія (8 красавіка 2015)[6]
- Феадосія, Украіна (22 лістапада 2002)[6]
- Чанчжоу[d], Кітай (24 ліпеня 2014)[9]
- Чжэньцзян[d], Кітай (24 снежня 2012)[10]
- Эліста, Расія (25 красавіка 2014)[6]
Вядомыя асобы
правіць- Павел Сяргеевіч Пацёмкін (1743—1796) — граф, расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, далёкі сваяк Рыгора Аляксандравіча Пацёмкіна. Падчас яго намесніцтва (1782—1788), а менавіта ў 1785 годзе Стаўрапаль атрымаў правы аднаго з шасці павятовых гарадоў Каўказскай вобласці.
- Яўгенія Уладзіміраўна Рудэнка (1929—2010) — вучоны ў галіне лугаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1976), прафесар (1984)[11].
Зноскі
- ↑ а б https://xn--80ae1alafffj1i.xn--p1ai/about/
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ http://ставрополь.рф/english/intermunicipal_cooperation/Information_about_Beziers.php
- ↑ http://ставрополь.рф/english/intermunicipal_cooperation/Information_about_Des_Moines.php
- ↑ http://ставрополь.рф/english/intermunicipal_cooperation/Information_about_Erevan.php
- ↑ а б в г д е http://ставрополь.рф/english/Municipal_cooperation_with_cities_of_near_of_Russia/Municipal_cooperation_of_Russia.php
- ↑ http://admomsk.ru/web/en/city/international/russian#simferopol
- ↑ http://ставрополь.рф/english/intermunicipal_cooperation/Information_about_Pazardjik.php
- ↑ http://ставрополь.рф/english/intermunicipal_cooperation/Information_about_Changzhou.php
- ↑ http://ставрополь.рф/english/intermunicipal_cooperation/Information_about_Zhenjiang.php
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Літаратура
правіць- Ста́ўрапаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 179. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стаўрапаль