Мо́натэі́зм (літар. «адзінабожжа» — ад грэч. μόνος — мона, «адзін» і грэч. θεός, «бог») — рэлігійнае ўяўленне і вучэнне пра Адзінага Бога (у супрацьлегласць язычніцкаму многабожжу, політэізму)[1]. Звычайна монатэізм таксама супрацьпастаўляецца пантэізму[2]. У монатэізме Бог звычайна персаніфікуецца, г.зн. з'яўляецца вызначанай «асобай». Да монатэістычных рэлігій адносяцца, у ліку іншых, іўдаізм, іслам і хрысціянства (пры ўмове, што Троіца не ставіць пад пытанне Яго адзінства)[3]. Монатэізм можна класіфіцыраваць на тэізм, пантэізм, панентэізм і дэізм[4].

Аўрамістычныя рэлігіі

правіць

Іўдаізм

правіць

У іўдаізме важнае значэнне адыгрываюць тэксты Свяшчэннага Пісання — Тора і Танах. Пра дакладны час з'яўлення веры ў адзінага Бога там нічога не сказана, але з пункту гледжання тэксту ў часы праайцоў Аўрама і Майсея яна ўжо была вядомая чалавецтву, гэта значыць, што Аўрам і Майсей не могуць лічыцца яе заснавальнікамі, вынаходнікі або першыя прапаведнікі, а хутчэй як вялікія праведнікі, як праайцы яўрэйскага народа, як людзі, якія шмат зрабілі для распаўсюджвання і зацвярджэння адзінабожжа і запаведзяў Свяшчэннага Пісання ў свеце і як людзі запавету. Старадаўняя рэлігія ізраільцян у часы Майсея, была верагодна генатэістычнай. Яхвэ быў адзіным богам яўрэяў, але іншыя народы мелі сваіх багоў, напрыклад Ваал лічыўся богам Ханаана. Таму першая запаведзь дэкалогу Майсея гучыць як «хай не будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам».

Рэлігія Майсея лічыцца яе прыхільнікамі значным крокам наперад у духоўным і маральным развіцці чалавецтва. У адрозненне ад рэлігій вялікіх дзяржаў той эпохі, як Старажытны Егіпет, Вавілон або Старажытная Грэцыя, Майсеева вера была вольна ад амаральных міфаў і жорсткіх рытуалаў. Яхвэ ставіў сваім прыхільнікам высокія этычныя патрабаванні. У больш позні перыяд канцэпцыя іўдаізму эвалюцыянавала. Яхвэ стаў уладальнікам Сусвету, які выбраў яўрэяў сярод іншых народаў каб падрыхтаваць глебу для прыходу месіі.

Іўдаізм забараняе пачытаць выявы Бога, каб падкрэсліць яго бясконцую магутнасць і адрозніць яго ад паганскіх багоў. Прыхільнікі іўдаізму лічаць абавязкам любіць Бога, хоць найважнейшым з'яўляецца страх перад яго гневам. Імя Бога лічыцца настолькі святым, што чалавеку не дазваляецца яго прамаўляць.

Зноскі

  1. А. М. Лопухов — Словарь терминов и понятий по обществознанию (руск.)
  2. Артыкул «Монотеизм» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  3. «Монотеизм Архівавана 6 лютага 2009.» в Энциклопедии современной эзотерики] (руск.)
  4. «Монотеизм» в энциклопедии Кругосвет Архівавана 6 лістапада 2015. (руск.)