Марганец
Марганец (лац.: Manganum) Mn — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 25. Цяжкі серабрыста-белы метал.
| |||||
Вонкавы від простага рэчыва | |||||
---|---|---|---|---|---|
Уласцівасці атама | |||||
Імя, сімвал, нумар | Марганец / Manganum (Mn), 25 | ||||
Атамная маса (малярная маса) |
54,93805 а. а. м. (г/моль) | ||||
Электронная канфігурацыя | [Ar] 3d5 4s2 | ||||
Радыус атама | 135 пм | ||||
Хімічныя ўласцівасці | |||||
Кавалентны радыус | 117 пм | ||||
Радыус іона | (+7e) 46 (+2e) 80 пм | ||||
Электраадмоўнасць | 1,55 (шкала Полінга) | ||||
Электродны патэнцыял | 0 | ||||
Ступені акіслення | 7, 6, 5, 4, 3, 2, 0, -1 | ||||
Энергія іанізацыі (першы электрон) |
716,8 (7,43) кДж/моль (эв) | ||||
Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва | |||||
Шчыльнасць (пры з. у.) | 7,21 г/см³ | ||||
Тэмпература плаўлення | 1 517 K | ||||
Тэмпература кіпення | 2 235 K | ||||
Цеплыня плаўлення | (13,4) кДж/моль | ||||
Цеплыня выпарэння | 221 кДж/моль | ||||
Малярная цеплаёмістасць | 26,3 Дж/(K·моль) | ||||
Малярны аб'ём | 7,39 см³/моль | ||||
Крышталічная рашотка простага рэчыва | |||||
Структура рашоткі | кубічная | ||||
Параметры рашоткі | 8,890 Å | ||||
Тэмпература Дэбая | 400 K | ||||
Іншыя характарыстыкі | |||||
Цеплаправоднасць | (300 K) (7,8) Вт/(м·К) |
25 | Марганец |
54,938
| |
3d54s² |
Прыродныя крыніцы
правіцьПа распаўсюджанасці ў прыродзе займае 11-е месца сярод іншых элементаў. Часта сустракаюцца яго шматлікія мінералы. Вялікія запасы жалеза-марганцавых канкрэцый знаходзяцца на дне Сусветнага Акіяна (займаюць каля 10% плошчы акіянічнага ложа). Буйнейшыя радовішчы марганцу — у ПАР і Украіне. Вялікія радовішчы — у КНР, Аўстраліі, Бразіліі, Габоне, Індыі, Мексіцы, Грузіі, Расіі.
Прымяненне
правіцьАсноўны спажывец марганцу — чорная металургія. Больш за 90% здабытага марганцу ідзе на раскісленне і дэсульфурацыю сталі і чыгуну і на дабаўкі ў спецыяльныя сталі. Марганец надае ім каразійную стойкасць, зносастойкасць, цвёрдасць (для вырабу дэталей, якія падвяргаюцца сціранню пры вялікіх нагрузках — адказныя часткі драбілак, млыноў, чыгуначныя рэйкі і г.д.).