Лулу і Нана
Лулу́ і Нана — кітайскія дзяўчынкі-блізняты, якія нарадзіліся ў лістападзе 2018 года. Іх сапраўдныя імёны грамадскасці невядомыя, ім далі псеўданімы Лулу і Нана. Па словах даследчыка, Хэ Цзянькуя, гэтыя двайняты — першыя ў свеце дзеці, генетычна адрэдагаваныя па клеткам зародкавай лініі.[1][2] Хэ Цзянькуй паведаміў, што дзяўчынкі нарадзіліся здаровымі.[3] Бацькі дзяўчынак былі ўдзельнікамі клінічнага выпрабавання, праведзенага Цзянькуем, у якім ён прапаноўваў стандартныя паслугі па экстракарпаральнаму апладненню але, акрамя таго, выкарыстаў CRISPR-Cas9, тэхналогію, якая можа мадыфікаваць ДНК, для мадыфікацыі гена CCR5 у зародка. Гэта было зроблена для надання генетычнай ўстойлівасці супраць віруса ВІЧ.[4] Эксперымент праводзіўся таемна да лістапада 2018 года.
Лулу і Нана | |
---|---|
Дата нараджэння | 2018 |
Месца нараджэння | Кітай |
Рэакцыяй на дзеянні Цзянькуя стала шырокая хваля крытыкі[5] і заклапочанасці аб дабрабыце дзяўчынак.[4][6][7] Бліжэй да канца лістапада кітайскія ўлады прыпынілі ўсю даследчую дзейнасць Цзянькуя.[8]. Сам Хэ Цзянькуй у снежні 2019 года атрымаў 3 гады пазбаўлення волі і 3 млн юаняў штрафу за парушэнне заканадаўства ў галіне эксперыментаў з людзьмі і правядзенне медыцынскіх працэдур без ліцэнзіі
Абнародаванне эксперыменту
правіцьЦзянькуй абвясціў аб сваім праекце з удзелам Лулу і Наны ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press 19 лістапада 2018 года, напярэдадні другога Міжнароднага саміту па рэдагаванню геному чалавека ў Ганконгскім універсітэце. Праект не атрымаў незалежнага пацверджання, не прайшоў рэцэнзавання і не быў апублікаваны ў навуковым выданні.[4][2][6][7]
Пасля апублікавання інфармацыі аб досведах Цзянькуя Паўднёвы навукова-тэхналагічны ўніверсітэт (SUSTech), супрацоўнікам якога ён з’яўляецца, паспяшаўся дыстанцыявацца ад яго дзейнасці, распаўсюдзіўшы заяву, што Цзянькуй праводзіў свае выпрабаванні за межамі іх кампуса ў непрацоўны час, і яны нічога не ведалі аб праекце і яго характары[9]. Нацыянальная камісія па ахове здароўя Кітая таксама дала распараджэнне правінцыйным чыноўнікам аховы здароўя расследаваць дзейнасць Цзянькуя.[4]
Паходжанне
правіцьЭмбрыёны, якія сталі пасля Лулу і Нана, былі створаны падчас клінічнага выпрабавання, праведзенага Хэ Цзянькуем з Паўднёвага навукова-тэхналагічнага ўніверсітэта ў Шэньчжэні. Цзянькуй падчас свайго адпачынку ва ўніверсітэце працаваў у гарадской бальніцы для жанчын і дзяцей.[10] Там ён адбіраў пары, якія хацелі мець дзяцей; мужчына павінен быў быць ВІЧ- пазітыўным, а жанчына — незаражоннай.[10] Пары былі набраныя праз групу па абароне ад СНІДу, якая базуецца ў Пекіне, пад назвай Baihualin.[10] Ён трымаў у сакрэце клінічнае выпрабаванне ад навуковай супольнасці, і па стане на 28 лістапада заставалася незразумелым, ці далі ўдзельнікі сваю інфармаваную згоду.[3][11]
25 лістапада 2018 года часопіс MIT Technology Review апублікаваў аповяд аб эксперыменце Хэ Цзянькуя, заснаваны на дакументах, якія былі змешчаныя раней у тым жа месяцы ў кітайскім рэестры клінічных даследванняў .[6] Пасля таго, як гэтая гісторыя была апублікаваная, Цзянькуй выпусціў рэкламнае відэа на YouTube, а на наступны дзень Associated Press апублікавала з ім інтэрв’ю.[6][10] Цзянькуй таксама прыцягнуў фірму па сувязях з грамадскасцю.[12] У рэшце рэшт ён прадставіў працу, якая прывяла да нараджэння дзяўчынак, 28 лістапада на Міжнародным саміце па рэдагаванню геному чалавека.[3]
Навуковы бок эксперымента па рэдагаванню генома
правіцьЦзянькуй узяў сперму і яйкаклеткі ў пар, правёў з імі экстракарпаральнае апладненне, а затым адрэдагаваў геномы атрыманых эмбрыёнаў з дапамогай CRISPR / Cas9.[10] Рэдагаванню падвергнуўся ген CCR5, што кадуе бялок, які ВІЧ выкарыстоўвае для пранікнення ў клеткі.[11][13] Цзянькуй спрабаваў штучна стварыць спецыфічную мутацыю ў гене (CCR5 Δ32), якая сустракаецца ў нешматлікіх людзей — якая, магчыма, надае прыроджаную ўстойлівасць да ВІЧ[11], як гэта было ў выпадку з Берлінскім пацыентам .[14] Ён сказаў, што дзяўчынкі ўсё яшчэ нясуць функцыянальныя копіі CCR5 разам з адключанай CCR5, улічваючы генетычны мазаіцызм і сучасны ўзровень тэхналогіі рэдагавання зародкавай лініі.[15] Таксама варта адзначыць, што існуюць формы ВІЧ, якія выкарыстоўваюць іншы рэцэптар замест CCR5, і маніпуляцыі, праведзеныя Цзянькуем, не змаглі б абараніць Лулу і Нану ад гэтых формаў захворвання.[11]
Цзянькуй звярнуўся да перадімплантацыйнай генетычнай дыягностыцы эмбрыёнаў, якія былі адрэдагаваныя, калі тры-пяць асобных клетак былі хімера выдаленыя, і цалкам секвеніраваны для выяўлення хімерызму і нямэтавых памылак. Ён паведаміў, што падчас цяжарнасці пазаклетачная эмбрыянальная ДНК была цалкам секвеніравана для праверкі на нямэтавыя памылкі, і маці прапанавалі амніяцэнтэз для праверкі праблем з цяжарнасцю, але яна адмовілася.[11] Дзеці нарадзіліся ў канцы кастрычніка або пачатку лістапада. Па словах Цзянькуя, нарадзіліся здаровымі.[3] Пасля родаў было незразумела, ці могуць праявіцца доўгатэрміновыя наступствы рэдагавання генаў. Цзянькуя пыталіся аб планах па назіранню за дзецьмі і аплаце іх сыходу ў выпадку ўзнікнення праблем, аб тым, як можа быць забяспечана іх канфідэнцыяльнасць і канфідэнцыяльнасць іх бацькоў.[3]
Цікавым фактам з’яўляецца тое, што адключэнне гена CCR5 мае станоўчы пабочны эфект на развіццё мозгу: паляпшаецца памяць, павялічваецца здольнасць мозгу аднаўляцца пасля інсульту, а таксама магчыма ёсць сувязь з больш высокай паспяховасцю ў школе і агульным інтэлектам[16].
Рэакцыя
правіцьХэ Цзянькуй не раскрыў імёны бацькоў, і яны не заяўлялі аб сабе, таму іх рэакцыя невядомая.[10] У сродках масавай інфармацыі і навуковай супольнасці прайшла хваля крытыкі праведзенага эксперыменту і яго сакрэтнасці[5], а таксама заклапочанасці з нагоды будучага дабрабыту Лулу і Наны.[3][7] Амерыканскі спецыяліст Майкл В. Дзім , біяінжынерыі прафесар з Універсітэта Райса і кансультант Цзянькуя, прымаў удзел у даследаванні і прысутнічаў, калі падыспытныя, якія ўдзельнічалі ў яго доследах, давалі сваю згоду.[10] Дзім таксама трапіў пад следства пасля таго, як звесткі аб працы Цзянькуя былі апублікаваны.[17] Уласныя расследаванні пачалі Паўднёвы навукова-тэхналагічны ўніверсітэт, мясцовыя ўлады і ўрад Кітая.
29 лістапада 2018 года ўлады Кітая прыпынілі усю даследчую дзейнасць Хэ Цзянькуя, заявіўшы, што яго дзейнасць «надзвычай агідная па сваім характары» і з’яўляецца парушэннем кітайскага заканадаўства[18]. Па стане на 28 снежня 2018 года ён быў змешчаны ва ўніверсітэцкую кватэру пад нагляд[19][20], яму пагражалі крымінальныя абвінавачванні[21]
Высветлілася, што для атрымання дазволу этычнага камітэта на правядзенне працэдуры былі падроблены дакументы, а супрацоўнікі медыцынскага цэнтра не ведалі, што ўвялі пацыентам генетычна мадыфікаваныя клеткі[22].
У снежні 2019 года Хэ Цзянькуй быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 3 млн юаняў за парушэнне заканадаўства ў галіне эксперыментаў з людзьмі і правядзенне медыцынскіх працэдур без ліцэнзіі[23].</ref>.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Begley S. (17 December 2018). "The CRISPR shocker: How genome-editing scientist He Jiankui rose from obscurity to stun the world". Stat News. Праверана 17 December 2018.
- ↑ а б Begley S. (26 November 2018). "Claim of CRISPR'd baby girls stuns genome editing summit". Stat News. Праверана 26 November 2018.
- ↑ а б в г д е Begley S. (28 November 2018). "Amid uproar, Chinese scientist defends creating gene-edited babies - STAT". STAT.
- ↑ а б в г Reuters (26 November 2018). "China Orders Investigation After Scientist Claims First Gene-Edited Babies". The New York Times. Праверана 26 November 2018.
{{cite news}}
:|author=
мае агульную назву (даведка) - ↑ а б Kolata G. (5 December 2018). "Why Are Scientists So Upset About the First Crispr Babies? - Only because a rogue researcher defied myriad scientific and ethical norms and guidelines. We break it down". Праверана 5 December 2018.
- ↑ а б в г Regalado A. (25 November 2018). "Exclusive: Chinese scientists are creating CRISPR babies - A daring effort is under way to create the first children whose DNA has been tailored using gene editing". Праверана 26 November 2018.
- ↑ а б в Cyranoski D. (27 November 2018). "How the genome-edited babies revelation will affect research - Some scientists worry the startling claim will lead to knee-jerk regulations and damage the public's trust in gene editing". Nature. Праверана 27 November 2018.
- ↑ Jiang S. (29 November 2018). "China suspends scientists who claim to have produced first gene-edited babies". Праверана 29 November 2018.
- ↑ Staff. Southern University of Science and Technology Statement On the Genetic Editing of Human Embryos Conducted by Dr. Jiankui HE - In the Focus - SUSTC (кіт.) (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 November 2018. Праверана 27 November 2018.
- ↑ а б в г д е ё Marchione M. (26 November 2018). "Chinese researcher claims first gene-edited babies". AP NEWS.
- ↑ а б в г д Belluck P. (28 November 2018). "Chinese Scientist Who Says He Edited Babies' Genes Defends His Work". The New York Times.
- ↑ Joseph A. (27 November 2018). "An outsider claimed genome-editing history; the world snapped to attention". STAT.
- ↑ "HIV and the CCR5-Delta32 resistance allele". Dec 2004.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - ↑ "«Menschenversuche»: Geburt genmanipulierter Babys verkündet". Stern. 26 November 2018.
- ↑ Begley S. (28 November 2018). "Amid uproar, Chinese scientist defends creating gene-edited babies - STAT". STAT.
- ↑ Китайским CRISPR-деткам, возможно, случайно улучшили интеллект — Hi-News.ru
- ↑ LaMotte S. (27 November 2018). "Rice professor under investigation for role in 'world's first gene-edited babies'". Праверана 27 November 2018.
- ↑ Jiang S. (2018-11-29). "China suspends scientists who claim to have produced first gene-edited babies". CNN News. Праверана 2018-11-29.
- ↑ Chen E. (2018-12-28). "Chinese Scientist Who Claimed to Make Genetically Edited Babies Is Kept Under Guard". The New York Times. Праверана 2018-12-29.
- ↑ Senthilingam M. (2019-01-07). "Chinese scientist was told not to create world's first gene-edited babies". CNN News. Праверана 2019-01-21.
- ↑ Ramzy A. (2019-01-21). "Scientist Who Edited Babies' Genes Is Likely to Face Charges in China". The New York Times. Праверана 2019-01-21.
- ↑ Жабина А. Атака клонов: от экспериментов к бизнесу // Эксперт. — 2020. — № 11 (1155). — С. 60.
- ↑ Жабина А. Атака клонов: от экспериментов к бизнесу // Эксперт. — 2020. — № 11 (1155). — С. 60 — 61.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт / Jiankui He Архівавана 27 лістапада 2018.
- Прэзентацыя Хэ Цзянькуя і наступнае групавое абмеркаванне на Другім міжнародным саміце па рэдагаванні геному чалавека. 27 лістапада 2018 года