Лоа (рака)
Ло́а (ісп.: Río Loa) — самая доўгая (440 км) рака Чылі.
Лоа | |
---|---|
ісп. Río Loa | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 440 км |
Басейн | 33 600 км² |
Расход вады | каля 6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Miño Volcano[d] |
• Месцазнаходжанне | на схілах вулкана Мін’ё |
• Каардынаты | 21°04′09″ пд. ш. 68°30′27″ з. д.HGЯO |
Вусце | Ціхі акіян |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 21°25′48″ пд. ш. 70°03′27″ з. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 9,72 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ціхі акіян |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 440 км. Вадазборны басейн мае плошчу каля 33 600 км². Расход вады ля вусця — каля 6 м³/с, у сярэднім цячэнні — 2,43 м³/с. Вытокі знаходзяцца ў Андах на вышыні больш за 4 тыс. м над узроўнем мора на схілах вулкана Мін’ё, што належыць хрыбту Кардыльера Дамейка. Далей Лоа цячэ праз пустыню Атакама, па берагах утвараючы аазісы. Упадае ў Ціхі акіян. Падзенне ракі — 4277 м, сярэдні нахіл воднай паверхні — 9,72 м/км.
Лоа служыць мяжой паміж чылійскімі рэгіёнамі Тарапака і Антафагаста.
Асноўныя прытокі
правіцьЛітаратура
правіць- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 256. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)