Кёльн
Кёльн (ням.: Köln) — чацвёрты паводле велічыні горад Германіі (пасля Берліна, Гамбурга і Мюнхена), з’яўляецца найбуйнейшым горадам у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія, а таксама ўтварае райнска-рурскую метраполію з насельніцтвам болей за 10 млн чалавек. Кёльн з’яўляецца адным са старэйшых гарадоў Германіі, заснаваны старажытнымі рымлянамі ў 38 годзе да н. э. Мяркуецца, што назва горада паходзіць ад старажытнарымскага пасялення Colonia Claudia Ara Agrippinensium. Кёльн ляжыць на рацэ Рэйн. Горад вядомы саборам (Kölner Dom), які з’яўляецца рэзідэнцыяй архібіскупа. Кёльнскі ўніверсітэт належыць да ліку найстарэйшых у Еўропе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершым паселішчам на тэрыторыі сучаснага Кёльна стала вёска, заснаваная ў 38 годзе да н. э. нямецкім племем Убіі. У 50 годзе нашай эры рымляны заснавалі тут паселішча Калонія-Клаўдыя-Ара-Агрыпіненсіум (лац.: Colonia Claudia Ara Agrippinensium)[3][4]. Горад стаў сталіцай правінцыі Ніжняя Германія ўжо ў 85 годзе[4]. З 260 па 271 гады Кёльн быў сталіцай Гальскай імперыі, калі ёй кіравалі каралі Постум, Марк Аўрэліус Марыус і Віктарын. У 310 годзе пры імператары Канстанціне I быў пабудаваны мост цераз Рэйн. Праз тое, што тут у наступным жылі імператарскія губернатары, горад стаў адным з найважнейшых гандлёва-вытворчых цэнтраў Рымскай імперыі на поўнач ад Альпаў[3]. Ужо ў 321 годзе ў горадзе з’явілася яўрэйская дыяспара, пасля таго як Канстанцін зацвердзіў іх пасяленне ў месцы з усімі свабодамі рымскіх грамадзян.
Кёльн ранняга Сярэднявечча ўваходзіў у склад Аўстразіі Франскай імперыі. У 716 годзе легендарны Карл Мартэль уварваўся ў Аўстразію і паспрабаваў захапіць горад, аднак атрымаў паражэнне ў бітве пры Кёльне. Кёльн яшчэ з рымскага пэрыяду быў рэзідэнцыяй біскупа, а пры Карле Вялікім у 795 годзе біскуп Гільдэбольд быў узведзены ў архібіскупы[3]. Паводле Вердэнскага дагавора 843 года Кёльн трапіў у дамініён Лотара I, які атрымаў у спадчыну Латарынгію. У 953 годзе архібіскупы Кёльна ўпершыню атрымалі рэальную свецкую ўладу, калі біскуп Бруна быў прызначаны герцагам ягоным братам каралём Германіі Атонам I. Акрамя свайго эканамічнага і палітычнага значэння, Кёльн стаў важным цэнтрам сярэднявечнага паломніцтва, калі архібіскуп Кёльна, Райнальд з Даселя, перадаў рэліквіі трох мудрацоў Кёльнскага сабора ў 1164 годзе, пасля таго, як яны былі вывезены з Мілана. Пасля бітвы пры Ворынгене ў 1288 годзе Кёльн атрымаў незалежнасць ад архібіскупаў і стаў вольным горадам. Архібіскуп Зігфрыд II быў вымушаны пераехаць у Бон[5]. У 475 годзе Кёльн стаў членам Ганзейскага саюза пасля таго[3].
Кёльн страціў статус вольнага горада з уваходам у склад Францыі. То бок, згодна з Люневільскім дагаворам 1801 года ўсе тэрыторыі Святой Рымскай імперыі на левым беразе Рэйна былі афіцыйна ўключаны ў склад Французскай рэспублікі. Кёльн уваходзіў у французскі дэпартамент Рор, сталіца якога знаходзілася ў Аахене. Французы мадэрнізавалі грамадскае жыццё, увёўшы напалеонаўскі кодэкс і адхіліўшы ад улады старыя эліты. У 1815 годзе на Венскім кангрэсе Кёльн увайшоў у склад Каралеўства Прусія. Сталае напружанне паміж Рымска-каталіцкім Рэйнскім рэгіёнам і пераважна пратэстанцкім прускім цэнтрам неаднаразова абгастралася, а Кёльн знаходзіўся ў цэнтры канфлікту.
На працягу XIX—XX стагоддзяў Кёльн паглынуў мноства навакольных гарадоў, а да Першай сусветнай вайны ўжо вырас да 700 тысяч жыхароў. Індустрыялізацыя значна змяніла горад і стымулявала яго рост. Кёльн канцэнтраваўся на вытворчасці аўтамабіляў і рухавікоў. Цяжкая прамысловасць таксама мелася ў горадзе, аднак не мела вялікага развіцця ў параўнанні з Рурскім рэгіёнам. Будынак кафедры, распачаты ў 1248 годзе, але закінуты каля 1560 года, урэшце быў скончаны ў 1880 годзе. У выніку сабор стаў не толькі месцам малітваў, але нямецкім нацыянальным помнікам, які быў прысвечаны нядаўна заснаванай Нямецкай імперыі і лічыўся сімвалам пераемнасці нямецкай нацыі з часоў Сярэднявечча.
У 1919 годзе ў горадзе адчыніў свае дзверы Кёльнскі ўніверсітэт, які быў знішчаны французамі ў 1798 годзе. Гэты ўніверсітэт лічыўся заменай страчанага Страсбурскага ўніверсітэта, бо землі на заходнім беразе Рэйна былі вернуты ў склад Францыі. Таксама, па сканчэнні Першай сусветнай вайны Кёльн быў акупаваны брытанскім войскам ажно па 1926 год, згодна з умовамі перамір’я і наступным Версальскім мірным дагаворам[6]. У адрозненне ад жорсткіх паводзін французскіх акупацыйных войскаў у Германіі, брытанскія войскі ставіліся да мясцовага насельніцтва больш лаяльна. Пасля сыходу брытанцаў былі адноўленыя грамадзянскія авіязносіны, і Кёльн стаў цэнтрам нацыянальных і міжнародных паветраных перавозак, саступаючы ў краіне толькі Берліну. За часам Другой сусветнай вайны горад значна пацярпеў ад авіябамбаванняў саюзнікаў.
Не зважаючы на статус Кёльна як найбуйнейшага горада ў рэгіёне, суседні Дзюсельдорф быў абраны палітычнай сталіцай федэратыўнай зямлі Паўночны Рэйн—Вестфалія. Паколькі суседні Бон быў абраны часовай федэральнай сталіцай усёй краіны і месцам правядзення паседжанняў федэральнага ўрада, Кёльн атрымаў пэўную выгаду, знаходзячыся паміж двума важнымі палітычнымі цэнтрамі. Па вайне архітэктар і ўрбаніст Рудольф Шварц распрацаваў генеральны план рэканструкцыі горада ў 1947 годзе, уключаючы будаўніцтва некалькіх новых магістраляў праз цэнтр горада. У генеральным плане ўлічвалася тое, што нават неўзабаве па вайне можна было чакаць значнае павелічэнне аўтамабільнага руху. Планы будаўніцтва новых дарог былі ў пэўнай ступені ўжо распрацаваныя пры нацысцкай адміністрацыі, але рэальнае будаўніцтва стала лягчэйшым, бо большая частка цэнтра горада была знішчана. Разбуранымі былі і знакамітыя 12 раманскіх цэркваў горада. У 1980-х і 1990-х гадах эканоміка Кёльна квітнела згодна з двума асноўнымі прычынамі. Па-першае, у горадзе паскорыўся рост колькасці медыякампаній, як у прыватным, гэтак і ў дзяржаўным сектары. Па-другое, сталае ўдасканаленне разнастайнай транспартнай інфраструктуры зрабіла Кёльн адным з самых зручных мегаполісаў Еўропы.
Насельніцтва
правіць
|
Культура
правіцьКёльн ёсць домам некалькіх музеяў. У знакамітым Рымска-германскім музеі прадстаўлены творы мастацтва і архітэктуры мінулага горада. У Людвігаўскім музеі знаходзіцца адна з самых важных калекцый сучаснага мастацтва ў Еўропе, у тым ліку калекцыя твораў Пабла Пікаса, якая адпавядае толькі музеям Барселоны і Парыжа. Музей рэлігійнага мастацтва Шнутген часткова размешчаны ў царкве Святой Цэцыліі, адной з дванаццаці раманскіх цэркваў Кёльна. Многія мастацкія галерэі ў горадзе маюць добрую рэпутацыю ва ўсім свеце, як то галерэя Карстэна Грэвэ, якая ёсць адной з вядучых галерэй паваеннага і сучаснага мастацтва. Штогод у горадзе ладзіцца літаратурнае свята Lit.Cologne, на якім прадстаўляюцца творы як рэгіянальных, гэтак і міжнароднавядомых аўтараў. Самым выбітнам літаратарам, звязаным з местам, ёсць лаўрэат Нобелеўскай прэміі, пісьменнік Генрых Бёль.
У Кёльне маюцца больш за 60 музычных пляцовак, што такім чынам ставіць горад на трэцяе месца паводле гэтага паказчыку пасля Мюнхена і Гамбурга, але апярэджваючы Берлін[21][22]. У горадзе маюцца некалькі аркестраў, сярод іх Гюрцэніхавы аркестр, які ёсць аркестрам Кёльнскай оперы, і сімфанічны аркестр Нямецкага дзяржаўнага радыё. Абодва аркестры базуюцца ў будынку Кёльнскай філармоніі. Кёльн таксама быў важным цэнтрам электроннай музыкі ў 1950-х і зноўку з 1990-х гадоў. Грамадская радыё- і тэлестанцыя WDR займалася прасоўваннем такіх музычных рухаў, як краўт-рок у 1970-х гадах. У горадзе размешчаны шэраг вядомых начных клубаў вакол Гагенцолерынга, Фрызенплаца і Рудольфплаца. У горадзе таксама знаходзіцца найбольшая колькасць шынкоў на душу насельніцтва ў Германіі[23]. Кёльн вядомы сваім гатункам піва, званым кёльшам (ням.: Kölsch).
Кёльн таксама вядомы дзякуючы адэкалону, літаральна «кёльнская вада» (фр.: Eau de Cologne). Адэкалон ёсць парфумай, якая была вынайшаная італьянскім эмігрантам Іаганам Марыя Фарына ў пачатку XVIII стагоддзя. Па сваім стварэнні гэтая парфума стала папулярнай ва ўсёй Еўропе. У 1803 годзе Вільгельм Мюленс склаў дагавор з італьянцам Карла Франчэска Фарына, які хоць і не быў сваяком сям’і вынаходнікаў, але гэта дало Мюленсу права выпускаць парфуму пад тым жа прозвішчам. Мюленс залажыў невялікую фабрыку на Глокенгасе ў Кёльне. У наступныя гады і пасля розных судовых спрэчак яго ўнук Фердынанд Мюленс быў вымушаны адмовіцца ад выкарыстання прозвішча Фарына. Ён вырашыў скарыстаць нумар дома, які атрымаў будынак фабрыкі на Глокенгасе за часам французскай акупацыі ў пачатку XIX стагоддзя. Гэты нумар 4711 і стаў брэндам прадукцыі прадпрыемства. Сёння арыгінальны адэкалон па-ранейшаму вырабляецца ў Кёльне як сям’ёй Фарына, гэтак і кампаніяй Mäurer & Wirtz, якая набыла брэнд 4711 у 2006 годзе.
Адукацыя
правіцьСлавутасці
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Вендэлін Вернер, матэматык
- Бруна Кёльнскі, каталіцкі святы
- Архіпаэта, адзін з найвядомейшых вагантаў.
- Генрых Бёль, нямецкі пісьменнік
- Іост ван дэн Вондэл, нідэрландскі паэт
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-z2dgt/Colonia/?zoom=19¢er=50.93851%2C6.95864&popup=50.93868%2C6.95872
- ↑ а б в г «From Ubii village to metropolis"». City of Cologne.
- ↑ а б «Facts and figures». City of Cologne.
- ↑ «History of Cologne». The Catholic Encyclopedia.
- ↑ «Cologne Evacuated». Time.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.1975 — Federal Statistical Office, 2018.
- ↑ http://lenta.ru/news/2010/09/27/koeln/
- ↑ http://www.it.nrw.de/statistik/a/daten/amtlichebevoelkerungszahlen/rb3_dez2010.html
- ↑ http://www.it.nrw.de/statistik/a/daten/eckdaten/r511dichte.html
- ↑ http://www.rundschau-online.de/region/koeln/koeln-waechst-1-081-701-koelnerinnen-und-koelner---jeder-dritte-ist-juenger-als-30-26266562?dmcid=sm_fb_p Праверана 30 сакавіка 2017.
- ↑ https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
- ↑ https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnis — Federal Statistical Office. Праверана 3 сакавіка 2020.
- ↑ https://www.destatis.de/DE/Themen/Laender-Regionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/04-kreise.html
- ↑ https://www.statistikportal.de/de/gemeindeverzeichnis — Federal Statistical Office. Праверана 27 красавіка 2021.
- ↑ Gemeindeverzeichnis-Online — Federal Statistical Office. Праверана 14 студзеня 2022.
- ↑ register of German municipalities (4th quarter 2022) — DESTATIS, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Gemeindeverzeichnis-Online — Federal Statistical Office. Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022 — DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 — DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ «Clubstudie 2021: Initiative Musik legt Einzelauswertungen der Bundesländer vor». Faze Magazin.
- ↑ «Clubstudie 2021: Einzelauswertungen der Bundesländer». Initiative Musik.
- ↑ «Nightlife». KölnTourismus.
Спасылкі
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |