Канстытуцыйная манархія

Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежавана так, што ў некаторых, або ва ўсіх сферах дзяржаўнай улады ён не мае вярхоўных паўнамоцтваў. Прававыя абмежавання на ўладу манарха могуць быць замацаваны ў вышэйшых законах, такіх, як канстытуцыя або статуты, або ў прэцэдэнтных вырашэннях, вынесеных вярхоўнымі судовымі інстанцыямі. Істотнай прыкметай канстытуцыйнай манархіі з'яўляецца тое, што статус манарха абмежаваны не толькі фармальна-юрыдычна, але і фактычна.

Канстытуцыйныя манархіі падзяляюцца на два віды: дуалістычныя і парламентарныя. І ў тых, і ў іншых, манарх дзеліць уладу з парламентам, але ў той час як у першых за ім застаецца ўся выканаўчая ўлада, у другіх яна ажыццяўляецца ўрадам, адказным перад парламентам.

Краіны з парламентарнай канстытуцыйнай манархіяй афарбаваны ў чырвоны колер, краіны з дуалістычнай канстытуцыйнай манархіяй афарбаваны ў светла-фіялетавы колер

Прыклады дуалістычнай манархіі: Кувейт, ААЭ, Люксембург, Ліхтэнштэйн, Манака, Іарданія, Марока.

Парламентарныя манархіі: Вялікабрытанія, Нідэрланды, Бельгія, Данія, Нарвегія, Швецыя, Іспанія, Андора, Японія, Камбоджа, Тайланд, Бутан, Лесота, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Папуа - Новая Гвінея, Тонга, Саламонавы Астравы, Грэнада, Ямайка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Сент-Кітс і Невіс.

Спасылкі

правіць
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).