Зафісу́ру (малагас. Zafisoro) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёва-ўсходні рэгіён Мадагаскара. Агульная колькасць — 126 тыс. чал.[1]

Зафісуру
(Zafisoro)
Агульная колькасць 126 тыс. (2022 г.)
Рэгіёны пражывання Мадагаскар
Мова малагасійская
Рэлігія культ продкаў, шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя малагасійцы

Група зафісуру склалася ў XV — XVIII стст. у выніку перасялення на Мадагаскар мігрантаў з Усходняй Афрыкі, іх далейшага ўзаемадзеяння з тубыльцамі аўстранезійскага паходжання, а потым вылучэння дзяржавы зафісуру са складу ўсходнемадагаскарскай дзяржавы Ізуру (Ісора)[2]. Назва групы літаральна азначае «дзеці Ізуру».

Асноўныя заняткі — сельская гаспадарка і лоў рыбы.

Большасць зафісуру прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных культаў. Распаўсюджана хрысціянства.

Зноскі

  1. Zafisoro of Madagascar
  2. General History of Africa. Volume 5 / Ed. by B.A. Ogot. — Bercley: California University Press, 1992. P. 884