Вялікі Ноўгарад (руск.: Великий Новгород, да 1999 года — Ноўгарад) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Наўгародскай вобласці. Насельніцтва 216 699 чалавек (1.01.2007). Размешчаны на Прыільменскай нізіне на рацэ Волхаў, за 6 км ад возера Ільмень. Вытворчасць мінеральных угнаенняў, металаперапрацоўка.
Горад
Вялікі Ноўгарадруск.: Великий Новгород
Вялікі Ноўгарад на карце Расіі ±
|
|
Упершыню згадваецца ў Наўгародскім I летапісе пад 859 годам. З канца 10 стагоддзя — значны цэнтр Кіеўскай Русі; у 1136—1478 гадах — сталіца Наўгародскай рэспублікі. Размяшчэнне на стыку шляху «з варагаў у грэкі» з Волжскім спрыяла развіццю ў ім ужо ў 10 стагоддзі рамёстваў, гандлю і культуры. Гандлёвыя сувязі Вялікага Ноўгарада распаўсюджваліся ад Фландрыі і ганзейскія гарадоў да Югорскай зямлі і ад Скандынавіі да Астрахані і Канстанцінопаля. Старажытны Вялікі Ноўгарад — цэнтр рускай культуры, цэнтр летапісання, распаўсюджвання пісьменнасці (Берасцяныя граматы).
У 1546 годзе па колькасці двароў (5159) і насельніцтву (35 тыс. чалавек) займаў сярод рускіх гарадоў 3-е месца (пасля Масквы і Пскова). З развіццём Пецярбурга Вялікі Ноўгарад паступова страчвае сваё гандлёва-эканамічнае значэнне, застаючыся адным з цэнтраў ільнаводства. З 1727 года — цэнтр Наўгародскай губерні.
Год |
Колькасць
|
2002
|
216 856
|
[1]
|
2009
|
215 351
|
[2]
|
2010
|
218 717
|
[3]
|
|
Год |
Колькасць
|
2012
|
219 947
|
[4]
|
2013
|
219 925
|
[5]
|
2014
|
219 971
|
[6]
|
|
Год |
Колькасць
|
2015
|
221 954
|
[7]
|
2016
|
221 868
|
[8]
|
2017
|
222 594
|
[9]
|
|
Год |
Колькасць
|
2021
|
224 286
|
[10]
|
2024
|
222 340
|
|
|
|