Ара́хіс (Arachis) — род раслін сямейства бабовых.

Арахіс

Лісце і плады арахісу культурнага
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arachis L., 1753

Секцыі
  • Arachis
  • Caulorrhizae
  • Erectoides
  • Extranervosae
  • Heteranthae
  • Procumbentes
  • Rhizomatosae
    • Prorhizomatosae
    • Rhizomatosae
  • Trierectoides
  • Triseminatae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26462
NCBI  3817
EOL  28568
GRIN  g:889
IPNI  21704-1

Апісанне

правіць

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 25-75 см. Сцябло прамастойнае або распасцёртае па зямлі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі жоўта-аранжавыя, верхнія бясплодныя, ніжнія пладаносныя, клейстагамныя. Пасля апладнення кветаножка з завяззю пачынае расці, апускаецца да зямлі і заглыбляецца ў глебу, дзе выспявае плод — цыліндрычны або коканападобны струк з сеткавай паверхняй і 1-7 зярнятамі, багатымі бялком (да 22 %), алеем (да 42 %), вугляводамі (да 13 %) і вітамінам B1; змяшчае алкалоід арахін.

Пашырэнне

правіць

Род налічвае каля 70 відаў. Усе яны — травяністыя расліны з парнаперыстаскладаным лісцем. Большасць відаў — дзікія. Распаўсюджаны ў асноўным у Бразіліі, і толькі Арахіс культурны, або земляны арэх (Arachis hypogaea L.) культывуецца ў розных трапічных краінах Амерыкі, Азіі і Афрыкі, а ў Еўропе — у Італіі, Іспаніі і на поўдні Францыі. Акрамя арахісу культурнага, толькі адзін від (Arachis pintoi) разводзяць за межамі Паўднёвай Амерыкі.

На Беларусі ёсць у калекцыі Цэнтральнага батанічнага сада АН, вырошчваецца аматарамі.

Выкарыстанне

правіць

Зерне ўжываюць на выраб алею, кандытарскай прадукцыі, спажываюць свежым і смажаным. З макухі робяць халву. Надземная маса — корм для жывёлы і сідэрат.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць