Амішы

супольнасць хрысціянаў

Амішы, таксама аманіты — рэлігійны рух, які зарадзіўся як самы кансерватыўны кірунак у менаніцтве (разнавіднасць анабаптызма) і затым зрабіўся асобнай пратэстанцкай рэлігійнай дэнамінацыяй. Амішы адрозніваюцца прастатой жыцця і адзення, нежаданнем прымаць некаторыя сучасныя тэхналогіі і выгоды. Рух паслядоўнікаў Якаба Амана ўзнік у 1693 годзе ў Еўропе, але потым большасць амішаў былі вымушаныя, ратуючыся ад пераследу, эміграваць у Амерыку, а тыя, што засталіся ў Еўропе паступова зноў аб'ядналіся з менанітамі. У цяперашні час большасць амішаў пражывае ў ЗША і Канадзе.

Амішская сям'я

Веравучэнне амішаў заснавана на літаральным і строгім тлумачэнні Бібліі. Як і іншыя анабаптысты, яны дапускаюць хрышчэнне толькі ў свядомым узросце, а не ў маленстве, выступаюць за ненасілле і супраць любой ваеннай службы. Большасць абшчын амішаў не будуюць культавыя збудаванні і праводзяць набажэнствы ў звычайным доме; не займаюцца місіянерствам і рэдка прымаюць да сябе новых членаў.

На працягу многіх пакаленняў амішы бяруць шлюб толькі з аднаверцамі (часам з менанітамі), з-за чаго ўтвараюць генетычна закрытую чалавечую папуляцыю, нетыповую для сучаснага свету. З прычыны блізкароднасных шлюбаў унутры адносна малой першапачатковай групы насельніцтва ў многіх грамадах амішаў усё часцей выяўляюцца спадчынныя прыкметы, а часам і спадчынныя захворванні. Сем'і амішаў былі і, у асноўным, застаюцца шматдзетнымі і прыхільнымі да традыцыйнага сельскага ладу жыцця. Высокая нараджальнасць і пры гэтым нізкая дзіцячая смяротнасць робяць амішаў папуляцыяй, якая вельмі хутка расце.

Рэлігійныя групы амішаў імкнуцца да пэўнай ізаляцыі ад неамішскага грамадства. Вельмі вялікае значэнне надаецца ўнутрыцаркоўным і сямейным адносінам. Амішы звычайна ствараюць уласныя аднапакаёвыя школы і заканчваюць фармальную адукацыю ў восьмым класе. Цэняць ручную працу, сціпласць і стрыманасць. У цяжкіх сітуацыях аддаюць перавагу спадзявацца на дапамогу сям'і і грамады, а не дзяржавы або страхавых кампаній.

Колькасць амішаў складае больш за 200 000 чалавек, па этнічным паходжанні гэта ў асноўным эльзасцы - нашчадкі прыкладна 200 заснавальнікаў, якія эмігравалі з Еўропы ў ЗША ў XVII - пачатку XVIII стагоддзя.

Літаратура

правіць
  • DeWalt, Mark W. Amish Education in the United States and Canada. Rowman and Littlefield Education, 2006. 224 pp.
  • Garret, Ottie A and Ruth Irene Garret. True Stories of the X-Amish: Banned, Excommunicated and Shunned, Horse Cave, KY: Neu Leben, 1998.
  • Garret, Ruth Irene. Crossing Over: One Woman’s Escape from Amish Life, Thomas More, 1998.
  • Good, Merle and Phyllis. 20 Most Asked Questions about the Amish and Mennonites. Intercourse, PA: Good Books, 1979.
  • Hostetler, John A. ed. Amish Roots: A Treasury of History, Wisdom, and Lore. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1989. 319 pp.
  • Igou, Brad. The Amish in Their Own Words: Amish Writings from 25 Years of Family Life, Scottdale, PA: Herald Press, 1999. 400 pp.
  • Johnson-Weiner, Karen M. Train Up a Child: Old Order Amish and Mennonite Schools. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2006. 304 pp.
  • Keim, Albert. Compulsory Education and the Amish: The Right Not to be Modern. Beacon Press, 1976. 211 pp.
  • Kraybill, Donald B. The Amish of Lancaster County. Mechanicsburg, PA: Stackpole Books, 2008.
  • Kraybill, Donald B. ed. The Amish and the State. Foreword by Martin E. Marty. 2nd ed.: Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2003. 351 pp.
  • Kraybill, Donald B. and Marc A. Olshan, ed. The Amish Struggle with Modernity. Hanover, NH: University Press of New England, 1994. 304 pp.
  • Kraybill, Donald B. and Carl D. Bowman. On the Backroad to Heaven: Old Order Hutterites, Mennonites, Amish, and Brethren. Baltimore, Johns Hopkins University Press, 2002. 330pp.
  • Kraybill, Donald B. and Steven M. Nolt. Amish Enterprise: From Plows to Profits. 2nd ed. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2004. 286 pp.
  • Kraybill, Donald B., Steven M. Nolt and David L. Weaver-Zercher. Amish Grace: How Forgiveness Transcended Tragedy. New York: Jossey-Bass, 2006. 256 pp.
  • Luthy, David. Amish Settlements That Failed, 1840—1960. LaGrange, IN: Pathway Publishers, 1991. 555pp.
  • Lapp, Aaron. 2003. Weavertown Church History. Sugarcreek: Carlisle Printing.
  • Mast, J. B. 1950. Facts Concerning the Beachy A. M. Division of 1927. Meyersdale, PA: Menno J. Yoder.
  • Mennonite Church Information 2007. Harrisonburg: Christian Light Publications.
  • Miller, Devon. 2008. Amish Mennonite Directory. Millersburg, OH: Abana Books. A directory of all US and Canadian Amish Mennonites, including the Beachys.
  • Nolt, Steven M. A history of the Amish. Rev. and updated ed.: Intercourse, Pa.: Good Books, 2003. 379 pp.
  • Nolt, Steven M. and Thomas J. Myers. Plain Diversity: Amish Cultures and Identities. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2007. 256 pp.
  • Schachtman, Tom. Rumspringa: To be or not to be Amish. New York: North Point Press, 2006. 286 pp.
  • Schlabach, Theron F. Peace, Faith, Nation: Mennonites and Amish in Nineteenth-Century America. Scottdale, PA: Herald Press, 1988. 415 pp.
  • Schmidt, Kimberly D., Diane Zimmerman Umble, and Steven D. Reschly, eds. Strangers at Home: Amish and Mennonite Women in History. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2002. 416 pp.
  • Scott, Stephen. The Amish Wedding and Other Special Occasions of the Old Order Communities. Intercourse, PA: Good Books, 1988. 128pp.
  • Schwieder, Dorthy and Schwieder, Elmer. 1977. The Beachy Amish in Iowa: A Case Study. Mennonite Quarterly Review, Vol. 51, No. 1, p. 41-51.
  • Stevick, Richard A. Growing Up Amish: the Teenage Years. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2007. 320 pp.
  • The Letters of the Ammish Division of 1693—1711 / Ed. J. D. Mast. Oregon City, 1950.
  • Umble, Diane Zimmerman. Holding the Line: the Telephone in Old Order Mennonite and Amish Life. Johns Hopkins University Press, 2000. 192 pp.
  • Umble, Diane Zimmerman and David L. Weaver-Zercher, eds. The Amish and the Media. Johns Hopkins University Press, 2008. 288 pp.
  • Weaver-Zercher, David L. The Amish in the American Imagination. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2001. 280 pp.
  • Yoder, Elmer S. 1987. The Beachy Amish Mennonite Fellowship Churches. Hartville, OH: Diakonia Ministries. Comprehensive account of the Beachys by Beachy minister Simon L. Yoder’s son.
  • Yoder, Harvey. The Happening: Nickel Mines School Tragedy. Berlin, OH: TGS International, 2007. 173 pp.