Акваторыя
Аквато́рыя (от лац.: aqua — вада, territorium — тэрыторыя) — участак воднай паверхні, абмежаваны натуральнымі, штучнымі або ўмоўнымі межамі.
Варта адрозніваць:
У склад акваторыі порта ўваходзяць водныя падыходы да яго, рэйд і ўнутраная гавань ці басейны, у межах якіх размешчаны прычальныя збудаванні і адбываецца разгрузка і пагрузка суднаў.
Акваторыі портаў служаць:
- для стаянкі суднаў (партовая акваторыя);
- для пабудовы і рамонту суднаў (завадская акваторыя);
- для ўзлёту і пасадкі гідрасамалётаў;
- для выпрабавання ваеннай тэхнікі (водны палігон; мінны палігон) і інш.