Інсульт
Інсу́льт, або мазгавы́ ўда́р[1] — вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (на працягу некалькіх хвілін, гадзін) з'яўленнем ачаговай і/або агульнамазгавой неўралагічнай сімптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны або прыводзіць да смерці хворага ў больш кароткі прамежак часу з прычыны цэрэбраваскулярнай паталогіі.
Інсульт | |
---|---|
| |
МКХ-10 | I60.-I64. |
МКХ-9 | 434.91 |
OMIM | 601367 |
DiseasesDB | 2247 |
MedlinePlus | 000726 |
eMedicine | neuro/9 |
MeSH | D020521 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да інсультаў адносяць інфаркт мозгу, кровазліццё ў мозг і субарахнаідальнае кровазліццё, якія маюць этыёпатагенетычныя і клінічныя адрозненні.
З улікам часу рэгрэсіі неўралагічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэнні мазгавога кровазвароту (неўралагічны дэфіцыт рэгрэсуе на працягу 24 гадзін, у адрозненне ад уласна інсульту) і малы інсульт (неўралагічны дэфіцыт рэгрэсуе на працягу трох тыдняў пасля пачатку захворвання).
Прычыны
правіцьУзнікненню інсульту спрыяе павышаны крывяны ціск, сардэчная недастатковасць, парок клапанаў сэрца, фібрыляцыя перадсэрдзяў, тытунепаленне, дыябет, ішэмія і сядзячы лад жыцця[2].
Праявы
правіцьНемач выяўляецца праз слабасць, страту адчувальнасці (параліч) з аднаго боку цела на твары, руцэ і назе, парушэнне зроку, цяжкасць маўлення і разумення простых сказаў, галавакружэнне, страту раўнавагі ў спалучэнні з дваеннем у вачах і аняменнем, галаўны боль[3], цяжкасці з глытаннем[4].
Зноскі
- ↑ Мазгавы ўдар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 508. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- ↑ Святлана Барысенка. Інсульт: ці рызыкуеце вы // Звязда : Газета. — 11 чэрвеня 2009. — № 106 (26464). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Вольга Цыбульская. Інсульт: дарагая кожная хвіліна // Краіна здароўя. — 1 жніўня 2009. — № 26 (140). — С. 5.
- ↑ Святлана Барысенка. Калі гэта інсульт // Краіна здароўя. — 14 лютага 2009. — № 4 (118). — С. 4.