Перайсьці да зьместу

In vivo

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дасьледаваньні in vivoлац. — «у (на) жывым») — гэта дасьледаваньні, у якіх дзеяньне розных біялягічных рэчываў правяраецца на цэлых жывых арґанізмах або вузах, звычайна жывёл, уключаючы чалавека, і расьлін, у адрозьненьне ад экстракта тканіны ці мёртвага арґанізму. In vivo ня варта блытаць з экспэрымэнтамі in vitro («у шклянцы»), што значыць у лябараторных умовах з выкарыстаньнем прабірак, чашкаў Петры й г. д. Прыкладамі дасьледаваньняў in vivo зьяўляюцца: вывучэньне патагенэзу захворваньняў шляхам параўнаньня ўзьдзеяньня бактэрыяльнай інфэкцыі й вычышчаных бактэрыяльных таксінаў; распрацоўка неантыбіётыкаў, супрацьвірусных прэпаратаў і новых лекаў у цэлым; новыя хірургічныя працэдуры. Такім чынам, тэставаньне на жывёлах і клінічныя выпрабаваньні зьяўляюцца асноўнымі элемэнтамі дасьледаваньняў in vivo. Выпрабаваньні in vivo выкарыстоўваюцца часьцей, чым in vitro, паколькі яны лепш падыходзяць для назіраньня за агульным узьдзеяньнем экспэрымэнту на жывы арґанізм. Напрыклад, пры адкрыцьці лекаў праверка эфэктыўнасьці in vivo мае вырашальнае значэньне, паколькі аналізы in vitro часам могуць даваць недакладныя вынікі[1].

Ангельскі мікрабіёляг прафэсар Гары Сьміт і ягоныя калегі ў сярэдзіне 1950-х гадоў выявілі, што стэрыльныя фільтраты сывараткі крыві жывёл, заражаных Bacillus anthracis, сьмяротныя для іншых жывёл, тады як экстракты культуральнай вадкасьці таго ж арґанізму, вырашчанага in vitro, — не. Гэтае адкрыцьцё таксіну сыбірскай язвы з дапамогай эксьперыментаў in vivo аказала вялікі ўплыў на вывучэньне патагенэзу інфэкцыйных захворваньняў.

Прымаўка in vivo veritas («у жывой істоце [ёсьць] ісьціна»)[2] — гэта абгульваньне вядомай прыказкі in vino veritas («у віне [ёсьць] ісьціна»).

Дасьледаваньні in vivo і ex vivo

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мікрабіялёгіі тэрмін in vivo часта выкарыстоўваецца для абазначэньня экспэрымэнтаў, якія праводзяцца на цэлым арґанізьме, а не на жывых ізаляваных вузах, напрыклад, культываваньне вузаў, атрыманых пры біяпсіі. У гэтай сытуацыі больш канкрэтным тэрмінам зьяўляецца ex vivo. Калі ж вузы парушаныя й асобныя часткі тэстуюцца або аналізуюцца, гэта называецца in vitro.

Мэтады выкарыстаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Крыстафера Ліпінскага й Эндру Хопкінса[3],

незалежна ад таго, ці ставіцца мэта адкрыць лекі або атрымаць веды пра біялягічныя сыстэмы, прырода й уласьцівасьці хімічнага інструмэнта ня могуць разглядацца незалежна ад сыстэмы, у якой ён павінен быць пратэставаны. Злучэньні, якія зьвязваюцца з ізаляванымі рэкамбінантнымі бялкамі, — гэта адно, хімічныя сродкі, здольныя парушаць функцыянаваньне клетак, — іншае, а фармакалягічныя агенты, якія могуць пераносіцца жывым арґанізмам і парушаць ягоныя сыстэмы, — трэцяе. У актыўным in vivo, адкрыцьцё лекаў было б такім жа надзейным, як і іхная вытворчасьць.

Дасьледаваньні паводзінаў in vivo вызначылі формулы канкрэтных прэпаратаў і іхныя паводзіны ў біярэлевантным (або біялягічна рэлевантным) асяродзьдзі[4].

  1. ^ Atanasov AG, Waltenberger B, Pferschy-Wenzig EM, Linder T, Wawrosch C, Uhrin P, Temml V, Wang L, Schwaiger S, Heiss EH, Rollinger JM, Schuster D, Breuss JM, Bochkov V, Mihovilovic MD, Kopp B, Bauer R, Dirsch VM, Stuppner H. Discovery and resupply of pharmacologically active plant-derived natural products: A review. — Biotechnology Advances, сьнежань 2015. — С. 1582—1614; 26281720 (pmid), 4748402 (pmc), 10.1016/j.biotechadv.2015.08.001 (doi). (анг.)
  2. ^ Life Science Technologies, Cell Signaling: In Vivo Veritas. — Science Magazine, 2007; 10.1126/science.316.5832.1763 (doi). (анг.)
  3. ^ Lipinski C, Hopkins A Navigating chemical space for biology and medicine. — Nature. — С. 855—61. (анг.)
  4. ^ Klein S The use of biorelevant dissolution media to forecast the in vivo performance of a drug. — The AAPS Journal. — С. 397—406. (анг.)