Хлёдвіг
Хлёдвіг лац. Chlodvig / Chlodvih | |
Chlodwig | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Chlodio + Wigo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Лодвік |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Хлёдвіг» |
Хлёдвіг, Лодвік — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча, ад якіх пайшло імя Людвіг і ягоныя вытворныя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хлодвіг, Лодвіг або Людвік, пазьней Людвіг (Chlodwig, Lodvigus, Lodwich, Ludvicus, Ludwig) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова хлод- (лод-, лот-) (імёны ліцьвінаў Лодальд, Лодвін, Лодар; германскія імёны Lodoald, Lodwin, Loder) паходзіць ад германскага hluþa, hluda 'слаўны'[3], а аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Гоўдвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Goldwig) — ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Łodwik (Łodwig, Lodwig, Lodwik, Lodewicus, Lodwich, Ludewicus, Ludewig, Ludwig, Ludwik, Ludwich)[5].
У 1637 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Zacharias Ludwich, Regiomontanus Prussus, у 1642 годзе — Michael Ludovici, Sestensis Prussus, у 1656 годзе — Johannes Ludovicus, Memelensis Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Joannis Lodwik duces Swirenenses (22 чэрвеня 1463 году[a])[7]; Nos Lodwig [s] Hosticowicz palatinus Trocensis, generalis marschalcus terrae Lithuania (7 ліпеня 1473 году)[8]; земянин дорогицкии, на имя Лодвикъ Яновичъ… и Людвика… тот Лодвикъ… того Людвика… его брату Лодвику… тот Лодвик (19 красавіка 1494 году)[9]; Петръ, а Ондреи, а Болко, а Лодвикъ, а Юри, а Размыслъ Михаиловичы Свирские (20 жніўня 1516 году)[10]; Томъко Лодвикович[11], Лодвикъ Михаиловичъ[12] (1528 год), на потомъковъ небощыка Михел Шписовых, Лодвика Пробера а на Ергаръта, а на Яронима (11 верасьня 1532 году)[13]; на князя Лодвика Михаиловича Свирского (9 лютага 1536 году)[14]; на князя Лодвика а князя Юря Михайловича Свирскихъ (15 верасьня 1547 году)[15]; u Chloda, bratha Hermanowego, ziemyanyna powyathu Nowogrodzkiego (1552—1555 гады)[16]; Князь Лодвикъ Свирский… оный Людвикъ (6 лютага 1555 году)[17]; Барътломеи Людъвикъ (1565 год)[18]; Болтромей Томкевичъ Лодвикъ[19], Матей зь Лодвиковъ[20], Захарыяшъ Лодвиковичъ[21], Бартошъ Лодвиковичъ[22] (1567 год); Łodwikowszczyzna (1744 год)[23]; Stefan Ludwikowicz (1764 год)[24]; Felicjanna Ludwikiewicz (1815 год)[25].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каралі з дынастыі мэравінгаў:
- Хлёдвіг I (466—511)
- Хлёдвіг II (639—657)
- Хлёдвіг III (690—694)
Іншыя:
- Лодвік (Людвік) Янавіч — дарагічынскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1494 годзе
- Лодвік (Людвік) Міхайлавіч Сьвірскі — літоўскі князь, які ўпамінаецца ў 1516—1555 гадох
- Томка Лодвікавіч — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Лодвік Міхайлавіч — крэўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Балтрамей Тамкевіч Лодвік — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Захарыяш і Барташ Лодвікавічы — баяры Дарагічынскага павету Падляскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Хлёдвіг Гогэнлёэ — нямецкі палітык, райхсканцлер Нямецкага Райху
Людвігі і Людвікевічы — літоўскія шляхецкія роды[26].
На 1909 год назву Людвікова (Людвікава, Людзьвікова, Людзьвікава) мелі ўрочышча ў Наваградзкім павеце і фальваркі ў Менскім, Наваградзкім і Слуцкім паветах Менскай губэрні[27].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Людвікаўшчына, на гістарычнай Аршаншчыне — Людвікова, на гістарычнай Віленшчыне — Людвікішкі, у гістарычнай Прусіі — Ладвігова.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У публікацыі 1932 году адпаведны дакумэнт азначаецца як «падроблены»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 856—858.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 232.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 164.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 165.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 384, 435, 548.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 277.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 346.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 44.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 307.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 58.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 67.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 151.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 19 (1535—1537). — Vilnius, 2009. P. 80.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 133.
- ^ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. — Вильна, 1884. С. 428.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 248 (34) (1554—1556). — Vilnius, 2018. P. 73.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 170.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 576.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 899.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 916.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 917.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Wilno św. Jana, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 114.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіслоўнік зьмяшчае матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |