Перайсьці да зьместу

Фэйсал I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэйсал I
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 траўня 1885(1885-05-20)[1],
Памёр 8 верасьня 1933(1933-09-08)[1] (48 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Princess Azza of Iraq[d], Princess Rajiha of Iraq[d], Princess Rafia of Iraq[d] і Газі I[d]
Дынастыя Гашыміты[d]
Сужэнец Гузайма бінт Насэр[d]
Бацька Гусэйн ібн Алі[d]
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія рыцар Вялікага крыжа ордэна Лазьні Вялікая стужка ордэна Леапольда I ордэн Пехлеві Order of Muhammad Ali Grand Order of the Hashimites Order of the Two Rivers кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Supreme Order of the Renaissance Каралеўскі Віктарыянскі ланцуг

Фэйсал І бін Аль-Гусэйн бін Алі Аль-Гашэмі (па-арабску: فيصل الأول بن الحسين بن علي الهاشمي‎; 20 траўня 1885 — 8 верасьня 1933) — кароль арабскага каралеўства Сырыі ў 1920 годзе і кароль Іраку з 23 жніўня 1921 па 1933 год. Фэйсал быў трэцім сынам Гусэйна бэн Алі, вялікага эміра і шарыфа Мэкі, які быў абвешчаны каралём арабаў у чэрвені 1916 году. Фэйсал быў прамым нашчадкам Мухамада ў 38-м пакаленьні, бо належаў да роду Гашымітаў. За часам Першай сусьветнай вайны і Арабскага паўстаньня цесна супрацоўнічаў з ангельцамі, у тым ліку з Томасам Эдўардам Лоўрэнсам.

Фэйсал спрыяў адзінству паміж мусульманамі-сунітамі і шыітамі, каб заахвочваць агульную ляяльнасьць і спрыяць панарабізму ў мэтах стварэньня адзінае арабскае дзяржавы, якая ўключала б Ірак, Сырыю і астатнюю частку Ўрадлівага паўмесяцу. Знаходзячыся ва ўладзе, Фэйсал спрабаваў уключыць у сваю адміністрацыю розныя этнічныя і рэлігійныя групы. Аднак спроба Фэйсала панарабскага нацыяналізму, магчыма, спрыяла ізаляцыі пэўных групаў.

  1. ^ а б в г д е Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]