Спаржа
Спаржа | |
Спаржа лекавая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Спаржакветныя |
Сямейства | Спаржавыя |
Від | Спаржа лекавая (Asparagus officinalis) |
Бінамінальная намэнклятура | |
Asparagus L. | |
Спа́ржа (па-лацінску: Aspáragus) — род расьлінаў сямейства спаржавыя. Найболей распаўсюджаны від — спаржа лекавая (Asparagus officinalis). Адныя віды спаржы — травы, іншыя — паўхмызьнякі.
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карэнішча разьвітае.
Сьцёблы дужа разгалінаваныя, галіны нясуць шматлікія, сабраныя пучкамі, па большай частцы іголкападобныя галінкі, якія сядзяць у пазухах лісьця. Лісьце недаразьвітае, дробнае, лускаватае ці калючкаватае, утварае звычайна ля аснаваньня цьвердаватыя шпорцы.
Кветкі дробныя, збольшага ў пазухах лісьця, адзінкавыя або ў шчытаватых ці гронкападобных суквецьцях. Кветка правільная, двох— ці аднародавая, з простым падзельналісьцёвым ці крыху спаяным ля асновы аквецьцем з шасьцю лісткамі, разьмешчанымі ў два колы. Тычачак шэсьць, з тонкімі ці пласьцінкавымі ніткамі і пыльнікамі, якія ўскрываюцца на ўнутраным баку; слупок зь верхняй, трохгняздовай завязьзю, кароткай шыйкай і трохлопасьцевым лычком.
Плод — ягада, з адным ці некалькімі семямі; Насеньне з тоўстым, чарнявым лупіньнем, рагавым бялком і невялікім зародкам.
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Род зьмяшчае 211 відаў[1]. Некаторыя зь іх:
- Asparagus angulofractus
- Asparagus brachyphyllus
- Asparagus breslerianus
- Asparagus bucharicus
- Asparagus dauricus
- Asparagus neglectus
- Asparagus officinalis (Спаржа лекавая)
- Asparagus oligoclonos
- Asparagus persicus
- Asparagus pseudoscaber
- Asparagus schoberioides
- Asparagus setaceus Asparagus plumosus
- Asparagus tenuifolius
- Asparagus turkestanicus
- Asparagus verticillatus
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Asparagus L. (анг.). World Flora Online (2021). Праверана 22 траўня 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ильин М. М. Род 284. Спаржа — Asparagus L. // Флора СССР : в 30 т. / гл. ред. В. Л. Комаров. — Л.: Изд-во АН СССР, 1935. — Т. 4 / ред. тома В. Л. Комаров. — С. 424—442. — 760,XXX с. — 5175 ас.
- Аспарагус // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.