Перайсьці да зьместу

Паска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паска
Паска зь пісанкаю (2014 год)
Паска зь пісанкаю (2014 год)
Іншыя назвыпасха
Тыпдэсэрт
Нацыянальная страваармянская, грузінская, іранская, ірацкая, малдоўская, румынская, славянская, сырыйская, турэцкая
Паходжаньне
РэгіёнБалканы, Ірак, Іран, Каўказ, Славаччына, Сырыя, Турэччына, Усходняя Эўропа
Дата зьяўленьняI стагодзьдзе
Асноўны складніктварог
Распаўсюджаныя складнікімасла, разынкі, цукаты, лясныя гарэхі, жаўток
Падобныя стравывелікодная бабка, куліч

Па́ска (арам. פסחא‎Пасха) — сьвяточны дэсэрт з тварагу або мукі, які падаецца на Вялікдзень[1].

Для прыгатаваньня тварожнай паскі бяруць: 500 грамаў тлустага тварагу і 200 грамаў цукровай пудры, па 100 грамаў масла, разынак і цукатаў з апэльсінавай скуркі, 80 грамаў лясных арэхаў, 70 грамаў горкага шакаляду, 50 грамаў цукатаў зь вішні, 4 вараныя жаўткі, 4 сталовыя лыжкі рому і ванільную эсэнцыю[2].

Паска з тварожнага сыру (2010 год)

Тварог адціскаюць ад залішняй вільгаці з дапамогай марлі. Разынкі заліваюць кіпнем на 10 хвілінаў, які потым зьліваюць. Гарэхі і цукаты наразаюць дробнымі кавалкамі. Шакаляд цяруць на тарцы. Вараныя жаўткі пераціраюць празь сіта або відэльцам. Разьмякчанае ад цеплыні масла зьмешваюць з цукрам і дадаюць тварагу. Затым дадаюць гарэхі, разынкі, цукаты, шакаляд і жаўткі. Урэшце ў замешаную тварожную масу дадаюць ванільную эсэнцыю і ром. Форму для паскі высьцілаюць марляй, куды выкладаюць тварожную масу. Яе прыціскаюць зьверху грузам і пакідаюць у лядоўні на 12 гадзінаў. Пры гэтым, форму бяз дна ставяць на талерку, куды зьбіраецца сыроватка[2].

  1. ^ Індэкс куліча // Тэлеканал «Белсат», 26 красавіка 2019 г. Праверана 7 траўня 2021 г.
  2. ^ а б Вольга Чарнова. Паска з шакалядам і цукатамі да велікоднага стала // Партал «Наша ніва», 20 красавіка 2019 г. Праверана 7 траўня 2021 г.