Перайсьці да зьместу

Гай Фокс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гай Фокс
Guy (Guido) Fawkes
Дата нараджэньня 13 красавіка 1570
Месца нараджэньня г. Ёрк, Брытанія
Дата сьмерці 31 студзеня 1606
Месца сьмерці Лёндан
Прычына сьмерці cervical fracture[d][1]
Грамадзянства Ангельшчына
Месца вучобы
Занятак вайсковец, салдат
Бацька Edward Fawkes[d][2]
Маці Edith Jackson (Blake)[d][2]
Подпіс Выява аўтографу

Гай (Гві́да, Гі) Фокс (па-ангельску: Guy (Guido) Fawkes; 13 красавіка 1570 — 31 студзеня 1606) — ангельскі шляхціч-каталік, нарадзіўся ў Ёрку, самы знакаміты ўдзельнік Порахавай змовы супраць ангельскага і шатляндзкага караля Якаба I ў 1605 годзе.

Хаця ён і ня быў завадатарам змовы на караля, але ён мусіў запаліць фіціль, які вёў да наладаванага порахам памяшканьня пад палатай лёрдаў у Лёндане. Тамака ён і быў арыштаваны ў ноч на 5 лістапада 1605 году. Яго імя сталася сымбалем усёй змовы.

Ананімы ў масках Гая Фокса, 2008

У 2002 годзе ў апытаньні Бі-бі-сі «100 найвялікшых брытанцаў» Фокс заняў 30-е месца.

  1. ^ Guy Fawkes // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.