Перайсьці да зьместу

Інтранэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Інтранэт (па-ангельску: intranet) — гэта ўнутраная прыватная сетка арганізацыі. Звычайна сетка Інтранэт пабудавана з выкарыстаньнем пратакола TCP/IP. Тэрмін выкарыстоўваецца ў процівагу тэрміну Інтэрнэт, як сетка ўсярэдзіне арганізацыі, а не паміж імі.

Інтранэт будуецца па такіх жа прынцыпах, як і Інтэрнэт: кліент-сэрвэрнай архітэктуры і TCP/IP-пратаколе. Амаль кожная падобная сетка зьмяшчае прынамсі HTTP-, FTP- і SMTP-сэрвэры (вэб-старонкі, файлы і e-mail адпаведна). Прыватныя сеткі ёсьць вельмі важнай часткай інфармацыйнай інфраструктуры кампаніі, там зьмяшчаецца карпаратыўная і працоўная інфармацыя, базы зьвестак, шлюзы ў Інтэрнэт і гэтак далей.