Перайсьці да зьместу

Ізьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізьнік
турэц. İznik
Краіна: Турэччына
Правінцыя: Бурса
Плошча:
  • 753 км²
Насельніцтва:
  • 44 236 чал. (2022)
Паштовы індэкс: 16x
Геаграфічныя каардынаты: 40°25′44″ пн. ш. 29°43′10″ у. д. / 40.42889° пн. ш. 29.71944° у. д. / 40.42889; 29.71944Каардынаты: 40°25′44″ пн. ш. 29°43′10″ у. д. / 40.42889° пн. ш. 29.71944° у. д. / 40.42889; 29.71944
Ізьнік на мапе Турэччыны
Ізьнік
Ізьнік
Ізьнік
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.iznik.bel.tr

Ізьнік, колішняя Нікея — старажытны і сярэдневяковы горад Малой Азіі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы сучаснай Турэччыны.

Назва Ізьнік паходзіць ад старой назвы горада Нікея. Згодна з агульным правілам пераўтварэньня ў той пэрыяд, назва Isnikea перайшла ў турэцкае Iznik шляхам даданьня суфікса да грэцкай назвы, яка азначае «ўнутры сьцяны»[1].

Больш падрабязна пра гісторыю горада ў даасманскія часы гл. у артыкуле Нікея (Бітынія) У 1331 годзе Архан I захапіў горад, і на кароткі час ён стаў сталіцай Асманскага эмірата, які пашыраўся[2]. Вялікі храм Сьвятой Сафіі ў цэнтры горада быў ператвораны ў мячэт і стаў называцца Арханскай мячэцьцю[3]. Побач былі пабудаваны мэдрэсэ (духоўная школа) і хамам (лазьня)[4]. У 1334 г. Архан пабудаваў яшчэ адну мячэць і імарэт (суповую кухню) каля брамы Yenіşeh Kapısı на паўднёвым баку горада.

Арабскі падарожнік Ібн Батута наведаў горад у 1331 годзе, неўзабаве пасьля захопу горада Арханам І[5]. Паводле іншых зьвестак, ён быў у горадзе паміж 1334 і 1339 гг[6][удакладніць!]. Паводле яго, горад быў у руінах, населены невялікай колькасьцю людзей, якія знаходзіліся на службе ў султана. Каля гарадзкіх сьцен былі сады, кожны дом быў акружаны садам. У горадзе вырошчвалі садавіну, грэцкія арэхі, каштаны й салодкі вінаград[6][7][8].

Перапіс 1520 г. зафіксаваў 379 мусульманскіх і 23 хрысьціянскія сем’і, у той час як у 1624 г. зафіксавана 351 мусульманская й толькі 10 хрысьціянскіх сем’яў. Зыходзячы зь пяці членаў кожнай сям’і, гэтыя лічбы паказваюць, што насельніцтва складала каля 2000 чалавек.

У XVIII—XIX стагодзьдзях колькасьць жыхароў была амаль аднолькавай. Увогуле, калі бізантыйскі горад, паводле ацэнак, налічваў 20-30 тысячаў насельніцтва, то ў часы Асманскай імпэрыі горад ніколі ня быў квітнеючым. Падарожнікі апісвалі горад несуцяшальна. Так, італьянскі археолаг Даменіка Сесьціні пасьля свайго візыту ў Ізьнік у 1779 годзе пісаў пра Ізьнік як пра закінуты горад без жыцьця, без шуму й без руху[6][9]. У 1797 годзе Джэймс Далауэй апісаў Ізьнік як «няшчасную вёску»[6][10].

Значная частка горада была разбурана ў 1921 годзе падчас грэка-турэцкай вайны (1919—1922), большасьць насельніцтва стала бежанцамі. Шмат гістарычных будынкаў было пашкоджана альбо разбурана[11].

У 1930 годзе горад быў далучаны да правінцыі Бурса.

Паводле зьвестак TUІK на 2020 год, насельніцтва муніцыпалітэта складае 44 102 чалавекі.

  1. ^ http://www.taraf.com.tr/makale/7238.htm Sevan Nişanyan'ın 03.09.2009 tarihli Taraf Gazetesi’nde çıkan 'İstanbul' başlıklı makalesi, erişim tarihi 06.10.2009
  2. ^ Raby 1989. С. 19–22.
  3. ^ Nicaea, Church of Hagia Sophia (анг.) Encyclopaedia of the Hellenic World, Asia Minor. Foundation of the Hellenic World (23 сакавіка 2007). Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  4. ^ St. Sophia Museum (анг.). ArchNet. Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  5. ^ Dunn 2005. С. 158.
  6. ^ а б в г Raby 1989. С. 20.
  7. ^ Defrémery 1854. С. 323–324.
  8. ^ Gibb, H.A.R. The Travels of Ibn Baṭṭūṭa, A.D. 1325–1354 (Volume 2). — London: Hakluyt Society, 1962. — P. 453.
  9. ^ Sestini, Domenico Voyage dans le Grèce asiatique, a la péninsule de Cyzique, à Brusse et a Nicée. — 1789. — P. 219–220.
  10. ^ Dallaway J., Mercati G. Constantinople ancient and modern : with excursions to the shores and islands of the Archipelago and to the Troad. — 1797. — P. 169.
  11. ^ Uyan, Ayhan (28 лістапада 2011) İznik'te Milli Mücadelede Yunan Tahribatı iznikrehber.com Праверана 19 чэрвеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Raby Julian İznik, 'Une village au milieu des jardins' // Iznik: The Pottery of Ottoman Turkey. — London: Yanni Petsopoulos, 1989. — С. 19–22. — ISBN 978-1-85669-054-6
  • Dunn, Ross E. The Adventures of Ibn Battuta. — University of California Press, 2005. — ISBN ISBN 0-520-24385-4 Упершыню апублікаваны ў 1986 г., ІSBN 0-520-05771-6
  • Defrémery, C.; Sanguinetti, B.R. Voyages d'Ibn Batoutah. (ар.). — Volume 2. — Paris: Société Asiatic, 1854.