САГ-25
Стрэл ґранатамётны САҐ-25 (Азначнік ГРАК — 7П17, па-расейску: ВОГ-25 (выстрел осколочный гранатомётный) — аскепкавы боепрыпас калібру 40 мм для гранатамётаў ГП-25, ГП-30, ГП-34, РГ-6 і які аб’ядноўвае ў сабе ґранату і кідальны набой у набойніцы.
Агульнае апісаньне
Ґраната дульна-набойная, то бок падаецца ў рулю ґранатамёта праз дульны зрэз. Звонку корпуса ёсьць гатовыя нарэзы, якія надаюць ґранаце вярчальны рух (ґраната стабілізуецца ў палёце за кошт кручэньня) падчас яе руху па канале рулі. Стрэл выкананы па «безнабойніцавай» схеме, кідальны набой зь піраксілінавага пораху П-200 разам са сродкам узгараньня разьмяшчаецца ў доннай частцы корпуса ґранаты. Такая схема дазволіла спрасьціць канструкцыю ґранатамёта, павысіць надзейнасьць і баявую хуткастрэльнасьць. Унутры корпуса (меж набоем ВР і корпусам) знаходзіцца сетка з кардона. Яна служыць для рацыянальнага драбненьня корпуса на аскепкі, што прыводзіць да павялічваньня аскепкавага дзеяньня.
Запал ґранаты ВМГ-К зьяўляецца галоўным, ударным, імгненнай і інэрцыйнага дзеяньня, полузасьцерагальнага тыпу зь піратэхнічным далёкім ўзьвядзеньнем і самаліквідатарам. Не дазваляе выкарыстоўваць ґранату на малых адлегласьцях і ў памяшканьнях, бо ўнапяцаецца пасьля стрэлу на адлегласьці 10—20 м ад стралка. Мэханічныя запалы для САҐ-25 і мадыфікацыяў былі распрацаваныя Навукова-дасьледчым тэхналяґічным інстытутам у Балашыхі[1].
ТТХ
- Калібр: 40 мм
- Тып зброі: ҐП-25, ҐП-30, РҐ-6
- Пачатковая хуткасьць ґранаты: 76 м/с
- Вага гранаты: 250 г
- Вага ВР: 48 г
- Даўжыня набою: 103 мм
- Час самаліквідацыі ґранаты ня мешн чым 14 с
Мадыфікацыі
САҐ-25ІН
Азначнік ГРАК — 7П17І. Практычны стрэл з ґранатаю ў інэртным рыштунку, ужываецца для трэніровак і навучаньня стральбе, а таксама прывядзеньня ҐП-25 да нармалёвага бою і праверцы бою.
СВС-25
Азначнік 7П44У — вучэбная ґраната, ужываецца для трэніровак і навучаньня.
САҐ-25П
Азначнік ГРАК — 7П24, шыфр «Падкідыш». Стрэл з «падскокваючай» аскепкавай ґранатай, абсталяваны выбухоўнікам ВГМ-П з вышпурвальным набоем і піратэхнічным запавольнікам. Прыняты на ўзбраеньне ў 1979 годзе.
Пры трапленьні ў перашкоду стрэл падскоквае і выбухае ў паветры на вышыні каля 1,5 мэтру. У параўнаньні з САҐ-25, «падскокваючы» боепрыпас дазваляе больш эфэктыўна паражаць ворагаў у хованках.
Апісаньне:
- Калібр: 40 мм
- Пачатковая хуткасьць: 76 м/с
- Вага: 275 г
- Вага: ВВ 42 г
- Даўжыня: 125 мм
- Адлегласьць напяцьця: 10 — 40 м
- Час самаліквідацыі ґранаты ня мешн чым 14 с
- Сярэдняя высата выбуху: 75 см
«Цьвік»
40-мм стрэл «Цьвік» з ґазаваю ґранатаю — прызначаны для стварэньня ґазавага воблака зь непераносна-дапушчальнай канцэнтрацыяй ірытанту (раздражняльнага рэчывы) CS. Стаіць на ўзбраеньні МУС РФ[2].
СДҐ-40
40-мм стрэл з дымавою ґранатаю СДҐ-40 «Нагар» — ужываецца для пастаноўкі дымавога заслону.
САҐ-25М
Мадэрнізаваны варыянт стрэлу САҐ-25 з аскепкаваю ґранатаю, часткова ўніфікаваны з САҐ-25ПМ. Распрацаваны ў пачатку 2000-х гадоў.
САҐ-25ПМ
Мадэрнізаваны варыянт стрэлу САҐ-25П з «падскокваючай» аскепкавай ґранатай, часткова ўніфікаваны з САҐ-25М. Распрацаваны ў пачатку 2000-х гадоў.
АСГ-40
40-мм стрэл акустычнага дзеяньня АСГ-40 «Жалейка». Сьветлагукавая ґраната несьмяротнага дзеяньня прызначаны для часовага падаўленьня псыхічнае ўстойлівасьці жывое сілы супраціўніка. Стаіць на ўзбраеньні МУС РФ[2].
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Тихонов С. Г. Абаронныя прадпрыемствы СССР і Расеі = Оборонные предприятия СССР и России. — 2-е выд. — 2010 Т. 2. — С. 174. — 600 с. — ISBN 978-5-903603-02-2
- ^ а б Постановление Правительства РФ № 731 от 15.10.2001 г. «Об утверждении перечня специальных средств, состоящих на вооружении ОВД РФ и Правил применения сотрудниками ОВД РФ специальных средств»
Вонкавыя спасылкі
- http://worldweapon.ru/strelok/vog25.php(недаступная спасылка)