Перайсьці да зьместу

Відзэў Лодзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Відзэў Лодзь
Поўная назва па-польску: Widzew Łódź Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1910
Горад Сьцяг Лодзі Лодзь,
Сьцяг Польшчы Польшча
Стадыён Відзэў
Умяшчальнасьць: 10 500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2023—2024 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
widzew.com (пол.)

«Ві́дзэў» (па-польску: Widzew) — польскі футбольны клюб з гораду Лодзі. Заснаваны ў 1910 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Польшчы, уладальнік Кубка Польшчы (1985). Праз свае чырвона-белыя колеры мае мянушку «Чырвоная армія».

Гісторыя

Футбалісты «Відзэва» ў 1911 годзе.

Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе як таварыства аматараў фізычнага разьвіцьця «Відзэў». Назва клюбу паходзіць ад назвы раёну Лодзі. Заклалі клюб польскія рабочыя і нямецкія прамыслоўцы, якія займаліся тэкстыльнымі мануфактурамі. На сёньня ў назьве клюбу ўсё яшчэ прысутны прыметнік «рабочы», але цікава, што на момант стварэньня расейскімі ўладамі было забаронены карыстаць такі прыметнік у назвах асацыяцыяў. На момант стварэньня клюбу Лодзь уваходзіў у склад Расейскае імпэрыі. Па Першай сусьветнай вайне і здабыцьці Польшчаю незалежнасьць клюб здолеў перайначыць імя, дадаўшы прыметнік «рабочы» ў сваю назву.

«Відзэў» станавіўся чэмпіёнам Польшчы ў сэзоне 1981—1982 і 1982—1983 гадах, а ў 1985 годзе стаў уладальнікам Кубка Польшчы. У розыгрышы Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1982—1983 гадоў польскі клюб пасьлядоўна выбіваў з турніру мальтыйскі «Гібэрніянз», аўстрыйскі «Рапід» і ангельскі «Лівэрпул», але ў паўфінале ня здолеў пераадолець італьянскі «Ювэнтус». Пасьля выяздной паразы 2:0, гульцы «Відзэва» згулялі з турынцамі ўнічыю 2:2, дзякуючы двум галам Кшыштафа Сурліта. За год да гэтага ў розыгрышы Кубка УЭФА 1980—1981 гадоў лодзкі клюб таксама быў выкінуты з турніру «Ювэнтусам», але перад гэтым у першым раўндзе палякі выбілі ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд». Наступным залатым часам для клюбу стаў канец 1990-х гадоў. «Відзэў» стаў чэмпіёнам Польшчы паводле вынікаў сэзону 1996—1997 гадоў. Галоўнай перавагай клюбу стала моцная абарона, а таксама бліскучая гульня брамніка Анджэя Возьняка[4]. За 34 матчы першынства ладзяне толькі 22 разы атрымлівалі гол у сваю браму, а за ўвесь сэзон Экстраклясы аніводнага разу клюб не атрымліваў паразу. У наступны год «Відзэў» абараніў свой тытул, прапусьціўшы яшчэ менш галоў — 21.

У 2015 годзе празь фінансавыя чыньнікі клюб быў ліквідаваны, а на ягоным месцы паўстаў новы клюб, які ў тым жа годзе заявіўся ў Чацьвертую лігу. У 2020 годзе каманда вярнулася ў Першую лігу, а яшчэ праз два гады дасягнула Экстраклясы.

Склад

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Рафал Гікевіч 1987
2 Сьцяг Партугаліі Аб Луіш Сылва 1999
3 Сьцяг Славаччыны Аб Самуэл Козлаўскі 1999
4 Сьцяг Польшчы Аб Матэвуш Жыра 1998
5 Сьцяг Косава Аб Крэшнік Гайрызі 1999
6 Сьцяг Альбаніі ПА Юльян Шэху 1998
7 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Лукоўскі 1996
8 Сьцяг Нігерыі Нап Гілары Гонг 1998
9 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Імад Рондыч 1999
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Фран Альварэс 1998
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Ібіса 1995
17 Сьцяг Польшчы Нап Губэрт Собаль 2000
19 Сьцяг Польшчы ПА Бартломей Паўлоўскі 1992
21 Сьцяг Польшчы Аб Павал Квяткоўскі 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Чэхіі ПА Марэк Ганаўсэк 1991
30 Сьцяг Польшчы Аб Якуб Гжэйшчак 2006
31 Сьцяг Польшчы Бр Мікалай Беганскі 2002
33 Сьцяг Польшчы Бр Ян Кжыванскі 2003
37 Сьцяг Нямеччыны ПА Сэбастыян Керк 1994
44 Сьцяг Францыі ПА Ноа Дылібэрто 2001
47 Сьцяг Польшчы Нап Антоні Клімэк 2002
62 Сьцяг Косава Аб Лірым Кастраці 1999
73 Сьцяг Польшчы ПА Каетан Радомскі 2005
77 Сьцяг Польшчы Нап Якуб Сыпэк 2001
78 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Цыбульскі 2005
91 Сьцяг Польшчы Аб Марцэль Краеўскі 2004
92 Сьцяг Партугаліі Нап Фабію Нуніш 1992
99 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Саід Гамуліч (ар. Тулюза) 2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі