Марлон Брандо

актор ЗША

Марлон Брандо (па-ангельску: Marlon Brando; 3 красавіка 1924, Омага, Нэбраска — 1 ліпеня 2004, Лос-Анджэлес) — выбітны амэрыканскі актор тэатра і кіно. Двойчы ляўрэат прэміі «Оскар», на якую намінаваўся ў агульнай складанасьці восем разоў.

Марлон Брандо
Marlon Brando
Марлон Брандо ў 1948
Дата нараджэньня 3 красавіка 1924
Месца нараджэньня Омага, Нэбраска, ЗША
Дата сьмерці 1 ліпеня 2004 (80 гадоў)
Месца сьмерці Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Прычына сьмерці дыхальная недастатковасьць[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1944—2004
Жанры вэстэрн
Бацька Marlon Brando, Sr.[d]
Маці Додзі Брандо[d]
Дзеці Стывэн Блэкгарт[d], Cheyenne Brando[d], Christian Brando[d], Simon Teihotu Brando[d], Rebecca Brando[d] і Miko Castaneda Brando[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000008
Сайт marlonbrando.com
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Марлон Брандо нарадзіўся 3 красавіка 1924 году ў горадзе Омага ў штаце Нэбраска. Вучыўся ў вайсковай акадэміі ў Мінэсоце, а затым у Нью-Ёрку ў тэатральнай клясе Школы сацыяльных дасьледаваньняў і Акторскай студыі.

Перакананы прыхільнік мэтаду Станіслаўскага, Брандо сваімі першымі жа кінапрацамі істотна падняў плянку акторскага майстэрства ў амэрыканскім кінамастацтве і паслужыў эталёнам для такіх актораў наступнага пакаленьня, як то Амар Шарыф, Ўорэн Біцьці і Робэрт дэ Ніра. Аднак ён адмовіўся распрацоўваць амплюа бунтара і кожнай новай роляй імкнуўся адкрыць новыя рысы свайго таленту.

Брандо дэбютаваў на сцэне ў 1944 годзе ў драме «Я памятаю мама». Гэтая роля адразу была заўважаная крытыкамі і актор быў прызнаны шматспадзеўным. Затым была ўдалая роля, але ў няўдалай пастаноўцы. І нарэшце ў 1947 годзе Марлон Брандо атрымаў сусьветнае прызнаньне дзякуючы культавай ролі Стэнлі Кавальскі у п’есе Тэнэсі Ўільямза «Трамвай „Жаданьне“». Фільм «Трамвай „Жаданьне“» быў зьняты пазьней, у 1951 годзе.

Зьняўшыся ўсяго толькі ў пяці фільмах, Брандо стаў да сярэдзіны пяцідзесятых сапраўдным сэкс-сымбалем дзесяцігодзьдзя. Мільёны маладых людзей ва ўсім сьвеце пераймалі яму, капіявалі ягоны стыль паводзінаў. Галоўны герой фільму «Дзікун» у выкананьні Брандо аказаў уплыў на станаўленьне руху байкераў і паслужыў правобразам шматлікіх герояў-бунтароў, гэтак папулярных у эпоху рок-н-ролу, у прыватнасьці экранных пэрсанажаў у выкананьні Элвіса Прэсьлі і Джэймза Дына.

Шасьцідзясятыя гады сталі для Брандо, як і для большасьці кіназорак 1950-х, паласой няўдачаў і расчараваньняў, хоць ён і спрабаваў сябе ў рэжысуры. Новым трыюмфам сталася для яго роля Віта Карлеонэ ў фільме «Хросны бацька» (1972). За яе ён быў узнагароджаны другім «Оскарам», аднак ад атрыманьня ўзнагароды адмовіўся, матываваўшы свой учынак пратэстам супраць палітыкі дыскрымінацыі індзейцаў у амэрыканскім грамадзтве. Сярод іншых буйных посьпехаў Брандо ў гэты пэрыяд — нашумелыя фільмы «Апошняе танга ў Парыжы» (1972), «Супэрмэн» (1978), «Апакаліпсіс сёньня» (1979).

У 1980 годзе Брандо абвясьціў аб сваім сыходзе з кіно, аднак пэрыядычна працягваў здымацца ў ролях другога пляну. Ён праводзіў значную частку свайго часу на Таіці, дзе ажаніўся на мясцовай жыхарцы. У Брандо было пяцёра дзяцей, ня лічачы траіх прыёмных. У апошнія гады пакутаваў ад атлусьценьня і старэчага сызмору. Сканаў 1 ліпеня 2004 ад лёгачнага фіброзу.

  1. ^ а б Find a Grave (анг.) — 1996.
  2. ^ а б Freebase (анг.) — 2007.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць