Леччэ (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб

«Ле́ччэ» (па-італьянску: Unione Sportiva Lecce) — італьянскі футбольны клюб з гораду Леччэ. Не зважаючы на тое, што клюб паўстаў у 1908 годзе, дэбют дружыны ў Сэрыі А прыпаў на сэзон 1985—1986 гадоў, а ужо празь некалькі сэзонаў каманда здабыла 9 месца ў элітным дывізіёне. Пасьля клюб звычайна пераходзіў паміж двума найвышэйшымі лігамі. Свае хатнія матчы «Леччэ» ладзіць на Стадыё Вія дэль Марэ, якая здольны зьмясьціць 31 533 гледача.

Леччэ
Поўная назва Unione Sportiva Lecce SpA
Заснаваны 15 сакавіка 1908
Горад Леччэ, Італія
Стадыён Стадыё Вія дэль Марэ
Умяшчальнасьць: 36 285
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023—2024 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
uslecce.it (італ.)

Гісторыя

рэдагаваць

«Леччэ» быў закладзены ў якасьці спартовага клюбу 15 сакавіка 1908 году. Спартовае аб’яданьне ўлучала каманды па футболе, лёгкай атлетыцы і роварным спорце. Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Франчэска Марангі. У свае першыя гады футбольная дружына спаборнічала пераважна ў рэгіянальных лігах. Падчас сэзону 1923—1924 гадоў клюб быў ліквідаваны, але ўжо 16 верасьня 1927 году паўстаў наноў. У 1929 годзе «Леччэ» здабыў перамогу ў матчы плэй-оф Паўднёваітальянскай лігі і атрымаў квіток да Сэрыі Б, дзе дэбютаваў у матчы супраць «Навары» 6 кастрычніка 1929 году. «Леччэ» фінішаваў на 13 месцы, а ўжо ў сэзоне 1931—1932 гадоў зноў быў ліквідаваны. Праз чатыры гады «Леччэ» вярнуўся, але зноўку зьняўся з спаборніцтваў.

«Леччэ» знаходзіўся ў Сэрыі С, дзе сапраўдным героем клюбу стаў нападнік Ансэльма Бізьленгі. Ён за некалькі сэзонаў забіў 83 галоў, стаўшы ўлюбёнцам мясцовым заўзятараў. Гэтак з 1959 па 1975 гады клюб браў удзел у розыгрышах Сэрыі С, некалькі разоў спынаючыся за крок да павышэньня да лігі вышэй. Толькі ў 1975—1976 гадах «Леччэ» атрымаў права на ўдзел у Сэрыі Б. У той жа час клюб згуляў у Ангельска-італьянскім кубку, дзе пераканаўча выгуляў «Скарбара». У 1980 годзе адбыўся скандал, які ахапіў італьянскі футбол, у тым ліку «Леччэ». Тагачасны прэзыдэнт клюбу Франка Джурляна здолеў абараніць клюб, у выніку чаго быў дыскваліфікаваны толькі гулец Кляўдыюс Мэрлё. Пазьней у 1983 годзе ў аўтамабільнай аварыі загінулі гульцы Мікеле Лё Руса і Чыра Пэцэльля. Першы з памянёных футбалістаў згуляў у клюбнай кашулі 415 матчаў.

Пад кіраўніцтвам Эўджэніё Фашэцьці, «Леччэ» дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ўпершыню ў 1985 годзе. Пачатковы сэзон у эліце дружына скончыла на апошнім радку і вылецела ўжо праз год пасьля ўздыму. У перадапошнім матчы «Леччэ» перамог «Рому» зь лікам 3:2. Атрымаўшы паразу ў матчы плэй-оф за вяртаньне ў эліту ад клюбу «Чэзэна» зь лікам 2:1, клюб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён у 1988 годзе.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Крыстыян Фрухтль 2000
2   Аб Андзі Пэльмар (ар. Клермон) 2000
3   Нап Антэ Рэбіч 1993
4   Аб Кіялонда Гашпар 1997
5   ПА Мэдан Бэрыша 2003
6   Аб Фэдэрыка Баскірота (капітан) 1996
7   Нап Тэтэ Марэнтэ 1996
8   ПА Гамза Рафія 1999
9   Нап Нікала Крставіч 2000
10   ПА Рэмі Ўдэн 1996
11   Нап Ніколя Сансонэ 1991
12   Аб Фрэдэрык Гільбэр 1994
13   Нап Патрык Доргу 2004
14   ПА Торыр Гэльгасан 2000
16   ПА Жаан Гансалес 2002
19   Аб Габі Жан 2000
20   ПА Юльбэр Рамадані 1996
21   Аб Кевін Баніфацы (ар. Балёньня) 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Нап Ламэк Банда 2001
23   Нап Рарэш Бурнэтэ 2004
25   Аб Антаніна Гальлё 2000
27   ПА Эд Макджэнэт 2004
28   Аб Сэбастыяна Эспазыта 2005
29   ПА Лясана Кулібалі 1996
30   Бр Улядыміра Фальконэ 1995
32   Бр Яспэр Самооя 2003
34   Нап Дарыё Дака 2004
36   ПА Філіп Мархвінскі 2002
40   ПА Люіс Аза 2004
42   Аб Вэрнан Ада 2005
50   Нап Сант’яга П’ероцьці 2001
75   ПА Бальтазар П’ерэ 2000
77   ПА Маамэд Каба 2001
98   Бр Аляксандру Борбэй 2003
  Нап Епэ Корфіцэн 2004

Былыя гульцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць