Како́савыя астравы, астравы Кілінг (па-ангельску: Cocos (Keeling) Islands) — група атолаў у Індыйскім акіяне, якія зьяўляюцца аўстралійскай залежнай тэрыторыяй. Знаходзяцца за 1100 км на захад ад Суматры.

Какосавыя астравы
Territory of the Cocos (Keeling) Islands
Сьцяг Какосавых астравоў Герб Какосавых астравоў
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Какосавых астравоў
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Вэст-Айлэнд
Найбуйнейшы горад Бантэм
Форма кіраваньня
каралева
кіраўнік
залежная тэрыторыя
Лізавета II
Эйндыл Мінкам
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

14 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць

596
44,9/км²
Валюта Аўстралійскі даляр (AUD)
Дамэн верхняга ўзроўню .cc
Тэлефонны код +61 891
Мапа Какосавых астравоў
Мапа Какосавых астравоў

Гісторыя

рэдагаваць

Астравы былі адкрытыя ў 1609 годзе капітанам Вільямам Кілінгам, але да ХІХ стагодзьдзя заставаліся незаселенымі. У 1826 годзе зьявілася паселішча на Вэст-Айлэнд, а ў наступным годзе на Саўс-Айлэнд. У 1836 годзе на астравы прыбыў карабель «Бігль», на якім Чарлз Дарвін ажыцьцяўляў кругасьветнае падарожжа. Яго дасьледаваньні мясцовых атолаў сталі падмуркам тэорыі ўзьнікненьня атолаў. Вялікабрытанія анэксавала астравы ў 1857 годзе, далучыўшы іх да сваіх азіяцкіх калёніяў, але на практыцы на астравах нічога не зьмянілася.

Пад час Першай сусьветнай вайны 9 лістапада 1914 году адбылася марская бітва, у выніку якой быў патоплены нямецкі карабель «Эмдэн».

У часы Другой сусьветнай вайны астравы знаходзіліся пад вайсковай адміністрацыяй Цэйлону. У траўні 1942 году на астравах адбыўся бунт 15 салдатаў гарнізона. Пасьля падаўленьня бутну, 3 яго ўдзельнікаў былі пакараныя сьмерцю.

У 1955 годзе Вялікабрытанія перадала астравы Аўстраліі і з гэтага часу яны атрымалі статус залежнай тэрыторыі.

Палітыка

рэдагаваць

Какосавыя астравы згодна з Cocos (Keeling) Islands Act 1955, зьяўляюцца аўстралійскай залежнай тэрыторыяй, якая кіруецца аўстралійскім Department of Transport and Regional Services. Аўстралійскі кіраўнік, займае пасаду Генэральнага губэрнатара Аўстраліі і адначасова прадстаўляе на астравах Аўстралію і брытанскую манархію. Лякальную ўладу прадстаўляе Рада Какосавых астравоў ((Keeling) Islands Shire Council), якая складаецца зь сямі дэпутатаў і выбіраецца на чатырохгадовы тэрмін на ўсеагульных выбарах. За зьнешнія зносіны і абарону астравоў адказвае Аўстралія, за парадкам на астравах назіраюць пяць паліцэйскіх.

Геаграфія

рэдагаваць

Какосавыя астравы складаюцца зь дзьвюх групаў атолаў: Паўднёвыя астравы Кілінга, на якіх знаходзіцца ўсё насельніцтва астравоў і Паўночныя астравы Кілінга.

На астравах не існуе крыніцаў пітной вады.

Паўднёвыя астравы складаюцца з 26 астравоў, агульнай плошчай 13,1 км². Заселенымі зьяўляюцца толькі два востравы: Гоўм-Айлэнд і Вэст-Айлэнд.

Паўночныя астравы складаюцца з аднаго атола, які мае выгляд літары «С». Яго плошча складае 1,1 км². Тут знаходзіцца нацыянальны парк (Pulu Keeling National Park).

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Астравы ня маюць адміністрацыйнага падзелу.

Эканоміка

рэдагаваць

Асновай эканомікі астравоў зьяўляецца вырошчваньне какосавых пальмаў і абслуга аэрапорта празь які ідзе міжнародная лінія Аўстралія — ПАР, паступова разьвіваецца і турызм.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Большасьць насельніцтва тэрыторыі складаецца з малайцаў.